|
09-04-24 Зрабіў абнаўленне галоўнай старонкі. Яўген Савельеў памёр з прычыны кепскага здароўя. Гэта адбылося ўвесну 2020 года. 06-12-16 Зьявіліся навіны ад Яўгена Савельева. Ён нядаўна падараваў Барысу Хамайдзе кнігу сваіх вершаў і аповядаў "Шчасьце зямное", выдадзеную ў 2002 годзе. 23-06-14 Зьмясьціў Артыкул 6 Статута ВКЛ 1588, які тычыцца Павятовых Соймікаў перад агульным Соймам. 29-05-14 Знайшоў навіну пра пана Палянэцкага. 17-01-14 Перайшоў на новы дамен jurajkasicz.by - надакучыла быць у Парыжы, хоць і віртуальным. Але старая адрэса paris-chateau-7855-kasic.com мне дарагая. Можа, і яе прыхаваю. Ці мала што) 04-11-13 Яшчэ спатаўся са спадаром Альгердам і зрабіў ягоную фотку. Ён кажа, што працуе над сцэнарам/аповедам аб лёсе хлопца зь дзіцячага дома, інваліда, над якім шмат хто зьдзекваўся, але той выжыў і жыве. 01-07-13 На Google зьявіліся мае "Странички"... з 20%-м праглядам. 25-06-13 Спаткаўся са сп. Альгердам. Пагутарылі. Працуе фізічна, але жадаў бы інтэлектуальна. Хваліўся, што ў Смаленску па-беларуску нешта зьявілася ягонае... Вельмі сумнеўна ставіцца да помніка ля Ратушы - немастацкі, на кані, кажа, як у іншых... Гаварылі аб ягонай старонцы. 29-04-13 Убачыў на фатаздымку Belapan ад 26.04.13 знаёмы твар. Калі гэта пан Палянэцкі, дык выглядае цалкам станоўча. 25-03-13 Пачаў свой акаўнт на youtube.com 23-02-13 Стварыў два новых акаўнты на facebook.com ды vk.com 05-02-13 28-12-12 Прывітаньне Мірона (аб 2013 годзе). 23-12-12 У сувязі зь нечаканай увагай карыстальнікаў зь Японіі і Кітаю зьмясьціў на старонку "TO KAZAŬ BUDDA" свае публікацыі на кірыліцы ў livejournal. Калі ласка! - お願いします! - 拜託了! 02-11-12 Цераз паўгады, на восеньскія Дзяды публікую працяг размовы Уладзіміра Плешчанкі зь вядомым віцебскім краязнаўцам Міколай Плавінскім у рэдакцыі газеты "Выбар" 22 кастрычніка 1996 года. Гаварыў больш Мікола Плавінскі. Зьвяртаўся да маладых. Прысутнічаў, запісваў і апрацоўваў Юрай Касіч. 16-10-12Адкрылася адна шчымлівая песенька з альбому Яўгена Савельева: Наколькі зразумеў, сьпявае акторка нашага драмтэатру Сьвятлана Жукоўская. |