|
Потым зьехаў за мяжу. Мне казаў, што хацеў бы недзе ў манастыры займацца філазофіяй. Бо ягоныя продкі стараверы. Кажуць, што цяпер ён і жыве там. На мейсцы гэтай пусткі цяпер стаіць адноўлены Уваскрасенскі сабор. Насупроць рыхтуецца для ўсталяваньня помнік летапіснаму Альгерду. Наўрад ці гэты князь адобрыў бы аднабокую Ратушную плошчу без касьцёла сьвятога Антонія справа, які разбураны камуністамі пасьля вайны ўжо. Як шпарка разбуралі, так "па загадзе" пераўтварыліся ў праваслаўнае начальства. Ратуша з гадзіньнікам неяк дзікавата, як ад патэльні, б'е час ад мінулага да будучага.
|