|
Віншаваньне з Калядамі і з новым 2013 годам 24 снежня 2012 года у 19-30 у пас.Руба на провадзе напругай у 110 тысяч вольт на вышыні 20 мет. залунаў бел-чырвона-белы сцяг. Да сцяга была прымацавана цыдулка: наступнага зместу: "Віншую усіх з Калядамі і з новым 2013 годам – Годам Нацыянальнага Героя ВКЛ-Беларусі Кастуся Каліноўскага. У сувязі з гэтым, у наступным годзе будзе нагадана шаноўнаму грамадству пра тых Герояў Бацькаўшчыны, якія свядома пайшлі на смерць, каб была наша Радзіма. Жыве
Беларусь! Мірон" паведаміў Б.Барысаў,
|