ЗЯНОН ПАЗЬНЯК Выступ на Ўсебеларускiм Зьезьдзе 2 9 лiпеня 2 0 0 0 году НЕЗАЛЕЖНАСЬЦЬ ГЭТА ЁСЬЦЬ IСНАВАНЬНЕ НАЦЫI Паважаныя спадарынi i спадары, дэлегаты i госьцi Ўсебеларускага Зьезду! Для кожнага народу стварэньне незалежнай дзяржавы ёсьць сьведчаньне i сэнс гiстарычнага разьвiцьця. Калi народ трацiць дзяржаву i незалежнасьць, то яго гiсторыя спыняецца. Страта гiсторыi ёсьць сьмерць. Таму няма большай каштоўнасьцi для нацыi, чым дзяржава i дзяржаўная незалежнасьць. Гэта ёсьць пытаньне свабоды i нявольнiцтва, iснаваньня i небыцьця. Альбо мы гаспадары, альбо - нявольнiкi. Альбо мы ёсьць - альбо нас няма. Гонар i Бацькаўшчына - вось чым мусяць быць напоўненыя нашыя душы. Дзеля вяртаньня свабоды i здабыцьця дзяржаўнай незалежнасьцi мы, беларусы, змагалiся два стагоддзi. 2 5 сакавiка 1 9 1 8 году аб' яўлена незалежнасьць БНР. Але Беларусь была адразу акупаваная i падзеленая з двух бакоў, бо не пасьпела стварыць свае ўзброеныя сiлы. Падсумоўкай беларускай барацьбы ў X X - м стагоддзi стаў акт аб Незалежнасьцi Беларусi, прыняты 2 5 жнiўня 1 9 9 1 году. Яму папярэднiчала прыняцьце Дэклярацыi " Аб суверэнiтэце Беларусi" 2 7 лiпеня 1 9 9 0 году. Гэтыя тры падзеi ёсьць вызначальныя этапы нашай 2 0 0 - гадовай барацьбы. I нiчога няма для нас важнейшага ў гiсторыi X X - га стагоддзя. Цяпер перад беларускай нацыяй зноў, як i ў 1 9 1 8 - м годзе паўстала задача абаранiць незалежнасьць ад агрэсii расейскага iмпэрыялiзму. Але калi 8 2 гады таму Незалежная Беларусь сутыкнулася з ваеннай агрэсiяй i акупацыяй зьнешняй, то цяпер мы маем справу з унутранай акупацыяй, якую праводзяць расейскiя спэцслужбы праз рэжым Лукашэнкi. Канцовая мэта гэтай палiтыкi - поўная лiквiдацыя дзяржаўнасьцi Беларусi i зьнiшчэньне беларускай нацыi. Беларускiя калябаранты з акупацыйным рэжымам не разумеюць, што з узмацненьнем акупацыi- iнтэграцыi ўсе яны паступова будуць адхiленыя ад улады па этнiчнай прыкмеце i потым лiквiдаваныя. I апошнiм у гэтым шэрагу стане сам Лукашэнка. Гэты працэс ужо iдзе. Правiла такое, што здраднiк нацыi заўсёды ёсьць закладнiкам ворагаў Бацькаўшчыны. Рана цi позна надыходзiць час, калi здраднiк робiцца непатрэбным. Дапамагаючы ворагу, здраднiк капае сабе магiлу. Тут адлюстраваны Боскi закон - нельга здраджваць. Нельга здраджваць Бацькаўшчыне. Тыя ганарлiвыя людзi, што першы раз здрадзiлi Беларусi, калi вялi да ўлады Лукашэнку, былi першымi ж, выкiнутыя з гэтае ўлады. Другi раз - яны здадзiлi ўжо Лукашэнку. Трэцi раз - яны зноў здраджваюць Беларусi, калi дамаўляюцца з расейцамi, каб коштам незалежнасьцi Айчыны вярнуцца да ўлады. Так заканчваецца дарога сьляпых i замыкаецца кола здрады. Трэба зламаць гэтае кола. Альтэрнатывай акупантам ёсьць мы, Беларусы. Не дэмакраты i не " супэрдэмакраты" , а мы - Беларускi Народ, мы - Беларуская Нацыя спынiм акупацыю. Беларусам пара даўно зрабiць высновы з гiсторыi. Пакуль iснуе Расея як вялiкадзяржаўная калянiяльная сiстэма - датуль будзе iснаваць руская iмпэрыялiстычная палiтыка. Сутнасьць гэтай палiтыкi на захадзе - зьнiшчыць Беларусь. Ня мае нiякага значэньня, якая будзе ўлада ў Расеi i хто будзе кiраваць iмпэрыяй. Гэтая палiтыка ўжо працягваецца сотнi гадоў, i Расея не хавае сваёй мэты. Расейскай акупацыйнай iнтэграцыi мы мусiм супроцьставiць нашу Беларускую Салiдарнасьць i абарону Незалежнасьцi Беларусi. Беларуская Салiдарнасьць за Беларусь i Незалежнасьць - гэта вялiкая сiла, пра магутнасьць якой шмат хто з нас не здагадваецца. Яна гуртуецца, вырастае i павялiчваецца. Наш Усебеларускi Зьезд ёсьць сьведчаньне патрэбы такой салiдарнасьцi ў абароне Айчыны i адлюстроўвае беларускую волю мiльёнаў людзей. Гэта грунт, ад якога залежыць вынiковасьць нашага змаганьня i перамога. Нiколi беларусы не аддадуць ужо сваёй свабоды, ня страцяць Незалежнасьцi. Мы мусiм быць гатовымi змагацца за Незалежнасьць Бацькаўшчыны ўсiмi сродкамi, i калi на нас палезуць з войскам, - узяцца за зброю i зброяй баранiць Беларусь. Беларусь была адпачатку i будзе найдалей вольнай, незалежнай дзяржавай, краiнай працавiтых гаспадароў, дзе ўсталюецца справядлiвы лад, i нiякая нечысьць ня зможа пляваць нам у твар. Будзьма пэўныя i наблiжайма гэты час! Вiтаю дэлегатаў Усебеларускага Зьезду! Жыве Беларусь! Жыве вечна! Зянон ПАЗЬНЯК 29.07.2000 Файл падрыхтаваны Раманам Салаўянам.