23.07.00. Радыё "Свабода". Пражскi акцэнт. 10-годдзе прыняцьця Дэклярацыi аб незалежнасьцi Беларусi. Сяргей Навумчык: 27 лiпеня 1990 году Вярхоўны Савет Белаусi прыняў Дэклярацыю аб дзяржаўным суверэнiтэце Беларусi. У той жа самы дзень было абвешчана аб стварэньнi парляманцкай апазыцыi БНФ. Як ацэнiваюць гэтыя падзеi нашыя сёньняшнiя суразмоўцы - з пражскай студыi радыё "Свабода" на сувязi па тэлефоне зь Менску - сустаршыня арганiзацыйнага камiтэту ўсебеларускага зьезду за незалежнасьць паэт Генадзь Бураўкiн i па тэлефоне з Варшавы старшыня парляманцкай апазыцыi БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га склiканьня Зянон Пазьняк. Зянон Пазьняк: Тады гэтае, я згодзен з Генадзям Мiкалаевiчам, тады гэта для тых розумаў было вельмi непрывычна i гэта было вельмi важна - паказаць, што камунiзм ня мае нiякай пэрспэктывы i Савецкi Саюз таксама. Што пэрспэктыва - гэта незалежная Беларусь i дэмакратыя, i ёсьць сiла, якая за гэта змагаецца i можа ўзяць уладу. Дык вось, аб'яўленьне нацыянальнай iдэi як канструктыўнай i стваральнай сiлы ў нашым грамадзтве, я лiчу было найвялiкшай падзеяй у той час. Прыняцьце Дэклярацыi - гэта быў першы этап у незалежнасьцi Беларусi. З другога боку, гэта была адна зь вяршыняў перамогi апазыцыi БНФ. Асабiста для мяне гэта было першае сур'ёзнае парляманцкае крышчэньне. Бо цяпер, азiраючыся назад, я ацэнiваю гэтую падзею яшчэ як i iншыя, пазьнейшыя як цуд. Гэта здавалася неверагодным. I тым ня менш тады гэта ўдалося ажыцьцявiць i стварыўшы стратэгiю, i стварыўшы тактыку, i стварыўшы партытуру дзеяньняў. I вось на працягу дзьвух дзён, а Дэклярацыя прымалася 26-га i 27-га, удалося, фактычна 25 чалавекам перамагчы 345 камунiстычных дэпутатаў. Гэта сапраўды неверагодна, але гэта ўдалося зрабiць цалкам канструктыўна, лягiчна, цалкам шляхам пабудовы адпаведных паводзiнаў у Вярхоўным Савеце, ну i безумоўна, я паўтаруся, дапамог Бог. С.Н.: Зянон Станiслававiч, апазыцыя БНФ складала 10-ю частку Парляманту i дамаглася тым ня менш незалежнасьцi. У сувязi з гэтым, як вы лiчыце, цi маюць рацыю тыя, хто выступае за ўдзел апазыцыi ў цяперашнiх парляманцкiх выбарах. Маўляў няхай апазыцыя складзе 20 асобаў, але гэтыя асобы паўплываюць на дэмакратыю ў Беларусi? З.П.: Патрэбыя дзьве рэчы: па-першае, той парлямант, якi будуць выбiраць, меў бы такiя самыя паўнамоцтвы ва ўладзе як Вярхоўны Савет. I другое, трэба каб была апазыцыя БНФ. Таму што мы ўжо мелi адну такую апазыцыю ў Вярхоўным Савеце 13-га склiканьня, якая ратыфiкавала саюз з Расеяй, якая ратыфiкавала зьнiшчэньне сьцяга беларускага Лукашэнкам i гэтак далей. Гэта была толькi назва апазыцыi. У дадзеным выпадку гэта кiшанковая <...> улада, якая ня мае нiякiх паўнамоцтваў. Гэта прывядзе толькi да легiтымiзацыi рэжыму Лукашэнкi i фактычна падыграе Маскве, якая хоча легалiзаваць рэжым на Беларусi каб хутчэй правесьцi iнкарпарацыю, таму што зараз i палiтычна i юрыдычна Масква знаходзiцца ў вельмi дрэнным становiшчы са сваёй палiтыкай iнтэграцыi. С.Н.: У лiпенi 90-га году старшыня Вярхоўнага Савету Мiкалай Дземянцей прыехаў з Масквы i сказаў, што Гарбачоў прапанаваў усiм рэспублiкам прыступiць да распрацоўкi Дэклярацыяў аб суверэнiтэце. Цi не адыграла Масква менавiта на тым этапе нейкую станоўчую ролю? З.П.: Безумоўна не. Гэта была тыповая iмпэрская палiтыка захаваньня СССР - аб'явiць быццам бы суверэнiтыт - фiктыўны - таму што Савецкi Саюз захоўваўся, гэта былi проста пустыя дэклярацыi, i потым на аснове гэтых суверэнiтэтаў з путымi Дэклярацыямi стварыць новы саюз. Усiм, у тым лiку й нам удалося выкарыстаць гэтую магчымасьць i зрабiць сапраўдную Дэклярацыю, якая паўплывала на ход гiстарычных падзеяў. Трэба сказаць, што намэнклятура ў Вярхоўным Савеце, камунiстычная большасьць, яна ўспрыняла абсалютна несур'ёзна заяву Гарбачова, разумеючы, што гэта проста гульня. Тым больш, што ў iхныя галовы не ўкладывалася, як можа быць асобная Беларусь са сваiм войскам, са сваiмi грашыма. Гэта проста не iнавала ў iхнай сьвядомасьцi. Таму яны нават не хацелi сур'ёзна над гэтым працаваць. Але знайшлiся людзi, якiя аднесьлiся да гэтага сур'ёзна й перамаглi. С.Н.: Iснуе меркаваньне, што нават калi б не было намаганьняў беларускага грамадзтва i апазыцыi БНФ, усёроўна ў 91-м годзе ў Маскве адбыўся б путч, i камунiстам у Менску нiчога не засталося б, як абвяшчаць незалежнасьць. Цi пагодзяцца мае суразмоўцы з такой трактоўкай ролi асобаў у гiсторыi? З.П.: Гэта элементарныя рэчы, i гiсторыя даказвае адваротнае, i ў беларускай гiсторыi было вельмi шмат такiх прыкладаў, i ў прыватнасьцi ў нашай гiсторыi ў Вярхоўным Савеце, калi ад аднаго чалавека залежыла вельмi шмат. Напрыклад у 95-м годзе, калi апазыцыя выйграла, вельмi магутна выйграла барацьбу за недапушчэньне рэфэрэндуму 95 года, <...> галадоўку, i вось тады, калi былi ўведзеныя войскi ў Парлямант, тады на ранiцу была адкрыта крымiнальная справа па гэтаму факту на Лукашэнку. Тады на ранiцы было паседжаньне Прэзыдыюму Вярхоўнага Савета й было прынятае рашэньне аб стварэньнi камiсii аб пастаноўцы гэтага пытаньня на Вярхоўным Савеце. Гэта быў бы канец, не было б нiякай дыктатуры, калi б адзiн чалавек, старшыня Вярхоўнага Савета, проста не здрэйфiў. Таму што калi Прэзыдыюм Вярхоўнага Савета пайшоў на паседжаньне ў Вярхоўны Савет, то акружаны войскамi й iх не пускаюць. Ня трэба было баяцца, нiхай бы Вярхоўны Савет разагналi. Калi б разагналi, значыцца ўсё, рэфэрэндум гэты быў бы завалены. Вярхоўны Савет прагаласаваў супраць, i нiчога гэтага б не адбылося. I часам падзеi, якiя рыхтавалiся вялiкай групай людзей, патрабавалi шмат часу, канцэнтравалiся на адным чалавеку, i тут атрымлiвалася фiяска. Дык вось у Беларусi гэта было шмат. Таму калi б не было апазыцыi Народнага Фронта ў Вярхоўным Савеце, альбо калi б там была Апазыцыя, якая не ўмела змагацца й паставiла гэтыя пытаньнi, то нiчога не было б. А змагацца трэба пры любых абставiнах, нават калi ты адзiн чалавек, а перад табой увесь сьвет, але змагацца за iсьцiну, за праўду, за жыцьцё трэба заўсёды, бо перамагае толькi той, хто змагаецца. <...> у гiсторыi ўсялякага народа - гэта стварыць незалежную дзяржаву. Усё ХХ-е стагоддзе на Беларусi йдзе пад сьцягам стварэньня дзяржавы й незалежнасьцi. I вось я лiчу, што тое, што напрыканцы ХХ-га стагоддзя магутнымi высiлкамi й з дапамогай Бога ўдалося аднавiць незалежнасьць Беларусi - гэта ёсьць найвялiкшая падзея беларускай гiсторыi ХХ-га стагоддзя. I тое, што мне ўдалося ў ёй паўдзельнiчаць, я шчасьлiвы, нават калi спынiцца на гэтым, то я магу сказаць, што пражыў жыцьцё недарэмна, i думаю ўсе мае калегi ў Вярхоўным Савеце, усе тыя 25 чалавек думаюць гэтак сама. Задача - захаваць i абаранiць нашую незалежнасьць, i таму мы павiнны ўсьвядомiць адну элемэнтарную iсьцiну: на працягу ўсёй гiсторыi, i раней i цяпер, i магчыма ў будучым, Масква, расейская iмпэрыя думала аб адным: каб зьнiшчыць нашую дзяржаву й зьнiшчыць нашую нацыю. Абсалютна не мае значэньня, хто будзе там ва ўладзе - цi цар, цi бальшавiкi, цi дэмакраты, цi супэр-дэмакраты, пакуль будзе iснаваць гэтая iмпэрыя, да гэтага часу будзе iснаваць гэтая палiтыка, таму што Беларусь увесь час была iм на перашкодзе, яна зьвязвала йм рукi. Калi б не гэтая татальная, пэрманэнтная вайна, мы б былi вялiкай дзяржавай, нас было б як мiнiмум 30 мiльёнаў людзей, i вось вынiк гэтай барацьбы цяпер мы адчуваем таксама: гэта й гэты рэжым, гэта й закрыцьцё беларускiх школаў, гэта й Чарнобыль, гэта й выраджэньне насельнiцтва, гэта й хваробы, гэта й захоп эканомiкi, гэта захоп межаў i гэтак далей. Iдзе iнфармацыйная вайна супраць Беларусi, дзе Беларусь паказваецца дрэнным чалавекам, якому ня трэба нi мова, нi культура, якi толькi ймкнецца пайсьцi ў ярмо, у гэтую крымiнальную iмпэрыю. Гэтая найвялiкшая хлусьня ёсьць найвялiкшай зьнявагай нашай нацыi й нашага народа. Але нiчога ўжо не атрымаецца ў тых, хто хоча зьнiшчыць нашую незалежнасьць. Беларусь будзе ёсьць i будзе вольнай дзяржавай. I вось гэты ўсебеларускi Зьезд гэта адзiн этап, гэта духоўны этап, гэта вельмi важна. Таму што, паўтаруся, гiсторыю ў палiтыцы перамагае той, хто базуецца на вялiкай духоўнай iдэi. Ды вось, я не сумняваюся, што Бацькаўшчына наша будзе вольнай i незалежнай, i дай толькi Бог, каб гэта было дасягнута меншымi ахвярамi. Усе сродкi добрыя, усе сродкi прыдатныя, калi трэба баранiць сваё жыцьцё, сваiх жанчын, сваю сям'ю, сваю незалежнасьць, сваё жыцьцё. Гэта мы павiнны памятаць. I калi наша моладзь будзе гэта разумець, мы непераможныя. Файл падрыхтаваны Раманам Салаўянам.