ЯДНАЙМАСЯ ЗА БЕЛАРУСЬ, СУПРАЦЬ ПАЛIТЫКI АКУПАЦЫI Й ПАЛIТЫКI ЗДРАДЫ. (ЗАЯВА) 14 лiпеня 2000 г. газэта "Народная Воля" надрукавала зварот да А. Лукашэнкi фракцыяў Дзярждумы Расейскай Фэдэрацыi. Пра гэты дакумант кiраўнiк "аб'яднанай апазыцыi" i старшыня АГП А. Лябедзька яшчэ ў чэрвенi 2000 г. iнфармаваў сябраў Кансультатыўнага Савету апазыцыйных партыяў i выдаваў у якасьцi дасягненьняў удзел АГП i яго асабiста ў "круглым стале" разам з расейскiмi партыямi блёку "правых сiлаў". Як пiсала "Народная Воля" 22 чэрвеня 2000 г.: "Основной целью "круглого стола", по мнению председателя АГП А. Лебедько, стала "необходимость разработки правого взгляда на белорусско-российские отношения". Заседание "круглого стола" завершилось заключительным словом А. Лебедько, который высказал удовлетворение прошедшим обменом мнений. "13 лiпеня 2000г. прадстаўнiк АГП паведамiў па радыё "Свабода", што кiраўнiцтва АГП падрыхтавала тэкст звароту да Лукашэнкi й прапанавала яго на подпiс фракцым Расейскай Дзяржаўнай Думы. I вось мы пазнаёмiлiся з гэтым зваротам i з "правым взглядом на белорусско-российские отношения" i, як зноў ацанiў гэты зварот А.Лябедзька, з "очень мошчным политическим документом". ("Белорусская Газета", -- 2000, 17 лiпеня) Падпiсанты звароту цынiчна, з нахабнай iмпэрскай упэўненасьцю пiшуць: "Мы придаём большое значение развитию отношений между нашими государствами и усилению интеграционных процессов. В этой связи следует нам с двух сторон убирать всё то, что мешает этой исторической перспективе."З тэксту звароту вынiкае, што падпiсанты прызнаюць "Палату Представителей Национального собрания Беларуси" якую не прызнае законнай большасць грамадзянаў Беларусi й цывiлiзаваны сьвет. Сярод падпiсантаў вядомыя непрыяцелi Беларусi, беларускай дзяржаўнасьцi й незалежнасьцi: Я.Прымакоў, Н.Харытонаў, Г.Шайкоў, Б.Грызлоў, сын Ул. Жырыноўскага I.Лебедзеў ды iншыя. Iхная расейска-iмпэрская пазыцыя зразумелая, таму яны й просяць Лукашэнку "убирать всё то, што перашкаджае iхнай "исторической перспективе", а гэта значыць яшчэ мацней зацiснуць i фактычна зьнiшчыць Беларускi Вызвольны рух. Расейскiя вялiкадзяржаўнiкi зацiкаўленыя, каб адбылiся любыя парляманцкiя выбары ў Беларусi, каб зьмянiць сытуацыю, легалiзаваць рэжым Лукашэнкi й хутчэй аформiць iнкарпарацыю Беларусi ў Расею, з апiрышчам на легiтымнасьць новай "выбранай палаты". Таму такiя прафэсiяналы-кагэбiсты, як Прымакоў, патрабуючы "прыняць" з дарогi "ўсё тое, што перашкаджае" iнтэграцыi, гатовыя падпiсаць усялякае (i на самай справе - пустое) патрабаваньне пра дэмакратычныя выбары ў Беларусi. Iншая справа погляды "аб'яднанай апазыцыi", у якой верхаводзяць кiраўнiкi АГП, i пазыцыя самых кiраўнiкоў АГП. У барацьбе за ўладу, супраць асабiста Лукашэнкi, (паколькi ён iх пакрыўдзiў, калi выкiнуў са сваiх структураў), яны праводзяць тую самую палiтыку што й рэжым Лукашэнкi - наладжваюць хаўрусы з ворагамi Беларусi й гатовыя за ўладу прадаць Беларусь яшчэ больш танна чым Лукашэнка. Незалежнасьць Беларусi, беларуская мова й культура для iх толькi рыторыка, спосаб ашукаць беларусаў. Мы зьвяртаем увагу на тое, што зварот кiраўнiкоў фракцыяў Расейскай Дзярждумы ўтрымлiвае ў сабе грубы агрэсiўны выпад супраць беларускiх незалежнiцкiх нацыянальна-дэмакратычных сiлаў i зьяўляецца фактычна пагрозай нам з боку палiтыкаў чужой дзяржавы. Мы рашуча заяўляем пратэст супраць альянсаў "аб' яднанай апазыцыi" з iмпэрска-"дэмакратычнымi" коламi Расеi, якiя нясуць ня меншую небясьпеку для Беларусi, чым рэжым Лукашэнкi. Нам сталi зразумелымi дзеяньнi "аб'яднанай апазыцыi", якая ладзiць маршы напярэдаднi традыцыйных нацыянальных акцыяў, iхная пазыцыя адносна Ўсебеларускага Зьезду 29 лiпеня 2000г. Гэта ёсць вынiкi хаўрусу "аб'яднанай апазыцыi" з расейскiмi iмпэрскiмi "дэмакратамi". Мы ёсць Беларускi Вызвольны Рух - Беларускi Народны Фронт "Адраджэньне", Партыя БНФ (Кансэрватыўна-Хрысьцiянская Партыя - БНФ), якiя ў 1990-91-м гадах дамаглiся незалежнасьцi Беларусi. Пакуль у грудзях нашых бьецца сэрца, мы баранiлi й будзем баранiць Незалежнасьць Беларусi й не дапусьцiм iнкарпарацыi ды "iнтэграцыi" нашай краiны ў Расейскую посткамунiстычную iмпэрыю. Мы не дазволiм, каб Беларускi Вызвольны Рух разбуралi "з двух бакоў" ("убирали") спадары з Расейскай Дзярждумы й далучаная да iх каланiяльная "аб' яднаная апазыцыя". Няма прынцыповай рознiцы памiж мэтамi лукашэнкаўскага рэжыму й мэтамi групы "аб'яднанай каланiяльнай апазыцыi". Гэта ня ёсьць альтэрнатыва Лукашэнку. Гэта адна й тая каманда, свае людзi, якiя перагрызьлiся ва ўладзе й цяпер ня любяць адзiн аднаго. Тыя, што апынулiся за бартом, сталi "дэмакратамi" i змагаюцца, каб адпомсьцiць былым саўдзельнiкам ды вярнуцца ва ўладу, зноў на сьпiне ашуканага беларускага народу. Хопiць! Цяпер ужо гэта ня пройдзе! Ня будуць iзноў беларусы галасаваць за здраднiкаў i прамаскоўскiх папулiстаў. Мы заклiкаем беларусаў супрацiўляцца палiтыцы маскоўскай акупацыi Беларусi й палiтыцы нацыянальнай здрады. Мы, беларусы,мусiм зразумець, што толькi мы самыя можам вырашыць свой нацыянальны лёс. Ён у нашых руках. Мы - беларусы - ёсьць рэальная альтэрнатыва акупацыйнаму антыбеларускаму рэжыму ў Беларусi. Яднаймася ў Беларускi Вызвольны Рух! Змагаймася - i пераможам! Заява абмеркаваная 16.07.2000г. на паседжаньнi Палiткамiтэту Кансэрватыўна-Хрысьцiянскай Партыi-БНФ у Варшаве й прынятая кiраўнiцтвам Партыi БНФ. Зянон ПАЗЬНЯК Старшыня Беларускага Народнага Фронту "Адраджэньне" i Кансэрватыўна-Хрысьцiянскай Партыi - БНФ Юры БЕЛЕНЬКI Выконваючы абавязкi старшынi Беларускага Народнага Фронту "Адраджэньне" i Кансэрватыўна-Хрысьцiянскай Партыi - БНФ ў Беларусi 19 лiпеня 2000г. Файл падрыхтаваны Раманам Салаўянам.