W a r s z a w a , P o l s k a 3 лiпеня 2 0 0 0 г. F r a u B E N I T A F E R R E R O - W A L D N E R O S C E , V i e n n a , A u s t r i a Паважаная спадарыня старшыня! Дазвольце засьведчыць Вам павагу i падтрымку Вашай працы ў iмкненьнi дапамагчы аднаўленьню законнасьцi ў маёй краiне. У 1 9 9 1 годзе нам ( Беларускаму Народнаму Фронту) удалося мiрным шляхам вярнуць незалежнасьць Беларусi, спынiць дзейнасьць КПСС i камсамолу. Аднак у нас не хапiла тады сiлы, каб перахапiць уладу ў савецкай намэнклятуры i зрабiць карэнныя дэмакратычныя перамены. Цяпер падтрыманы Масквой дыктатарскi рэжым Лукашэнкi бачыць сваю блiжэйшую задачу ў правядзеньнi выбараў у бяспраўны ( кiшэнны) парлямант з мэтай легалiзацыi сваёй улады. У легалiзацыi ўлады Лукашэнкi зацiкаўлена таксама Масква, бо прызнаньне рэжыму мiжнароднай супольнасьцю пашырыць магчымасьцi Расеi па iнкарпарацыi Беларусi. Ад самага пачатку было вiдавочна, што рэжым пойдзе на выбары толькi па сваiм сцэнары, не зважаючы нi на што. Лукашэнку галоўнае не мiжнароднае прызнаньне выбараў, а поўная перамога на выбарах па поўнасьцю сваёй праграме. Яго мала непакояць мiжнародныя праблемы, бо гэтыя праблемы ў яго ўжо i так ёсьць. Галоўнае цяпер для Лукашэнкi - не стварыць сабе яшчэ i ўнутраных праблемаў. Таму выбары ён намераны правесьцi толькi па- свойму i выйграць iх па ўсiх накiрунках любой цаной, стопрацэнтова i безаглядна. Потым, з пазыцыi пераможцы i новай рэальнасьцi, пры падтрымцы Масквы, разам яны будуць вырашаць праблему мiжнароднага прызнаньня. Лукашэнка нават не хавае сваiх намераў: перамовы апазыцыi з уладай не адбылiся, нiякiх захадаў дзеля нармальных выбараў ня зроблена, умовы ня выкананыя, iнiцыятывы апазыцыi не прымаюцца, увесь час адбываецца дэманстрацыя грубай ваенна- мiлiцэйскай сiлы. Нас насьцярожыла, што прадстаўнiкi АБСЭ ў Менску не зрабiлi з гэтага неабходныя высновы. 1 - га чэрвеня кiраўнiк Рабочай групы АБСЭ ў Беларусi Адрыян Севярын спатыкаецца са старшынёй Дзяржаўнай Думы Расеi камунiстам Г. Селязьнёвым ( якi ў 1 9 9 6 годзе непасрэдна прымаў удзел у дзяржаўным перавароце ў Беларусi) i заяўляе, што ня гледзячы нi на што, ён за тое, каб беларускiя палiтычныя партыi ўдзельнiчалi ў недэмакратычных выбарах i спадзяецца ў гэтым на падтрымку Дзяржаўнай Думы Расеi. ( Пазыцыя А. Севярына адлюстравана ў прэс- рэлiзе Дзяржаўнай Думы Расеi i агэнцтва Белапан. ) Пасьля дзеяньняў спадара Севярына Партыя БНФ ( Кансэрватыўна- Хрысьцiянская Партыя - Беларускi Народны Фронт) прыпынiла свой удзел у перамовах i заявiла пра няўдзел у плянуемых недэмакратычных выбарах. Мы лiчым, што прадстаўнiкi АБСЭ на Беларусi павiнны спрыяць iнтарэсам дэмакратыi ў Беларусi, а не iнтарэсам чужой дзяржавы. Рэжым Лукашэнкi не згадзiўся i ня згодзiцца на дэмакратычныя выбары, але паспрабуе скарыстаць невыразнасьць пазыцыi АБСЭ ў сваiх iнтарэсах. Становiшча настолькi акрэсьленае, што няма сэнсу нават у мiжнародным назiральнiцтве за iмiтацыяй выбараў у Беларусi. Тым больш, што ў iх ня прымуць удзел асноўныя апазыцыйныя партыi. Паважаная спадарыня старшыня! Я спадзяюся на добрае разуменьне з боку АБСЭ становiшча ў Беларусi i прасiў бы падтрымаць Беларуск i Вызвольны Рух i апазыцыйныя партыi ў змаганьнi за абарону незалежнасьцi, дэмакратыю i законнасьць. Ваша зафiксаваная пазыцыя аб недэмакратычнасьцi плянуемых выбараў у Беларусi, аб неадпаведнасьцi iх нормам дэмакратыi i мiжнароднага права, аб бессэнсоўнасьцi мiжнароднага кантролю за такiмi выбарамi - усё гэта паспрыяла б зьберажэньню i мабiлiзацыi беларускiх вызвольных дэмакратычных сiлаў, захавала б магчымасьцi стварэньня законных выканаўчых структураў улады i падрыхтоўкi да iншых, больш пэрспэктыўных выбараў. Зянон Пазьняк Старшыня Беларускага Народнага Фронту i Партыi БНФ ( Кансэрватыўна- Хрысьцiянскай Партыi - БНФ) Файл падрыхтаваны Раманам Салаўянам.