КАНСЭРВАТЫЎНА-ХРЫСЬЦIЯНСКАЯ CONSERVATIVE-CHRISTIAN PARTY - BPF ПАРТЫЯ БНФ Tel/fax (+375 17) 239 69 66, 285 99 90, Minsk, Belarus ============================================================== Пра дзейнасьць кiраўнiцтва КНГ АБСЭ ў Менску. Заява З 25 да 28 лiпеня кiраўнiкi менскай камiсii АБСЭ спадары Г.Вiк i М. Рывалье ў суправаджэньнi кiраўнiка араганiзацыi групы па падрыхтоўцы назiральнiкаў на выбары сп. М. Грыба ў г.г. Брэсце i Гродне праводзiлi iнструктыўныя сэмiнары з удзелам прадстаўнiкоў тэрытарыяльных арганiзацыяў апазыцыйных партыяў i недзяржаўных грамадзкiх арганiзацыяў (арганiзацыяў трэцяга сэктару). Кiраўнiкi мiсii выкладалi рэкамэндацыi па ўдзеле ў арганiзаваных i прызначаных А. Лукашэнкам на 15 кастрычнiка 2000 г. выбарах у бяспраўную так званую "палату", агiтавалi за вылучэньне прадстаўнiкоў апазыцыйных палiтычных партыяў у выбарчыя камiсii й за фармаваньне групаў назiральнiкаў. Палiтычныя ўмовы ў Беларусi не адпавядаюць правядзеньню адкрытых дэмакратычных выбараў. Палата ня мае заканадаўчых функцыяў, як належыць мець сапраўднаму парляманту. Рэжым Лукашэнкi ня выканаў нiводнага пункту з пакету патрабаваньняў, выпрацаваных АБСЭ, ПАСЭ i Эўрасаюзам. Гэта пацьверджана прадстаўнiкамi Мiнiстэрстваў замежных справаў краiнаў Тройкi АБСЭ (Аўстрыi, Румынii, Нарвэгii) пад час вiзыту 4-5 траўня 2000 г. у Менск i прадстаўнiкамi Эўрапарляманту й ПА АБСЭ пад час вiзыту 19-22 чэрвеня 2000г. На гэтых "выбарах" грамадзянам няма выбару - усё кантралюецца рэжымам Лукашэнкi. У такiх умовах актыўная дзейнасьць рабочай групы АБСЭ ў Менску па прыцягненьнi апазыцыйных арганiзацыяў да выбараў у "палату" ёсьць праца, накiраваная на легiтымiзацыю дыктатарскага рэжыму Лукашэнкi й садзейнiчае акупацыi Беларусi Расеяй. Праз рабочую групу АБСЭ выдзеленыя значныя сродкi для арганiзацыi й правядзеньня "сэмiнараў" па падрыхтоўцы назiральнiкаў на "выбары". Праз групу пасрэднiкаў, якую ўзначальвае сп. М.Грыб, да правядзеньня "сэмiнараў" прыцягнутыя розныя грамадзкiя арганiзацыi, праваабарончыя арганiзацыi, некаторыя палiтычныя партыi i нават прафсаюзы. Такiм чынам, робiцца спроба дэзарыентаваць грамадзтва й дапамагчы рэжыму Лукашэнкi ў правядзеньнi недэмакратычных выбараў. Праекты, якiя рэалiзуюцца праз менскую мiсiю АБСЭ супярэчаць iнтарэсам беларускага грамадзтва. Беларуская iнтэлiгенцыя й дэмакратычнае грамадзтва, усьведамляючы небясьпеку магчымай акупацыi Беларусi кагэбiсцка-iмпэрскiм расейскiм рэжымам, прыкладаюць намаганьнi па кансалiдацыi грамадзянаў Беларусi на барацьбу з прарасейскiм рэжымам i дзеля гэтага падрыхтавалi Усебеларускi Зьезд, якi адбыўся 29 лiпеня 2000 г. у складзе 1350 дэлегатаў. Усебеларускi Зьезд прыняў гiстарычны Акт Незалежнасьцi Беларусi й пацьвердзiў, што дзяржаўная незалежнасьць зьяўляецца найвялiкшай каштоўнасьцю беларускага народу. Перад беларускiм грамадзтвам стаiць ясная праграма дзеяньняў: - няўдзел i непрызнаньне антыдэмакратычных выбараў у "палату", прызначаных рэжымам Лукашэнкi на 15 кастрычнiка 2000 г. - разгортваньне шырокага руху ў абарону незалежнасьцi Беларусi перад пагрозай iнкарпарацыi й акупацыi з боку Расеi. Мы рашуча заяўляем пратэст супраць антыдэмакратычных й антыбеларускiх дзеяньняў чыноўнiкаў АБСЭ ў Беларусi. Вiдавочныя ўзгодненасьць гэтых дзеяньняў з расейскiмi ўладамi. Дзеяньнi кiраўнiцтва менскай мiсii АБСЭ ёсьць прадаўжэньнем той палiтыкi, якую праводзiў сп. А. Севярын пад час сустрэчы 1.06.2000 г. са сьпiкерам расейскай Дзярждумы Г. Селязьнёвым. Назiраецца скаардынаванасьць дзеяньняў з расейскай дыпляматыяй. Пацьверджаньнем таму ёсьць зварот да Лукашэнкi лiдараў фракцыяў Дзярждумы РФ ў падтрымку дзеяньняў Лукашэнкi, а таксама вiзыт у Менск кiраўнiка фракцыi НДР Дзярждумы РФ сп. Я. Прымакова 29.07.2000 г., пад час якога той сустрэўся з А.Лукашэнкам i падтрымаў антыдэмакратычны выбарчы закон у "палату". Мы патрабуем спынiць антыбеларускую й антыдэмакратычную дзейнасьць кiраўнiцтва Кансультатыўна-Назiральнай Групы АБСЭ ў Менску i сумняваемся ў мэтазгоднасьцi знаходжаньня сп. Г.Вiка ў Беларусi. Прынята кiраўнiцтвам Кансэрватыўна-Хрысьцiянскай Партыi - БНФ. Зянон ПАЗЬНЯК Старшыня Беларускага Народнага Фронту "Адраджэньне" й Кансэрватыўна-Хрысьцiянскай Партыi - БНФ Юры БЕЛЕНЬКI Выконваючы абавязкi старшынi Беларускага Народнага Фронту "Адраджэньне" й Кансэрватыўна-Хрысьцiянскай Партыi - БНФ у Беларусi 31 лiпеня 2000г. Файл падрыхтаваны Раманам Салаўянам.