"Беларускiя Ведамасьцi" 6/99 ЗА БЕЛАРУСКУЮ МОВУ, ЗА БОГА I БЕЛАРУСЬ =================== У канцы лiстапада я адказаў на сем пытаньняў агенцтва "Белапан". Як i трэба было чакаць, нiводнае афiцыёзнае i нiводнае так званае "незалежнае" ад Лукашэнкi выданьне яго не надрукавала.Тут зьмешчаны адказы на некалькi пытаньняў. З. Пазьняк. * * * Белапан: -- Якiя iдэалягiчныя супярэчнасьцi iснуюць памiж Кансэрватыўна-Хрысьцiянскай Партыяй БНФ i "рэфармаваным" БНФ, на чале з Вiнцуком Вячоркам? У чым пазыцыi гэтых арганiзацыяў супадаюць? З.П.: -- Спачатку пра "рэфармаваны" БНФ, як Вы называеце. На сёньняшнi дзень юрыдычна i фактычна iснуюць грамадзкая арганiзацыя, рух Беларускi Народны Фронт "Адраджэньне" i Партыя БНФ. Гэтыя арганiзацыi перарэгiстраваны Мiнiстрэствам юстыцыi Рэспублiкi Беларусь, дакуманты аб перарэгiстрацыi знаходдзяцца ў мяне (дакладней у Партыi БнФ i ў руху БНФ), кiраўнiком гэтых арганiзацыяў зьяўляюся я, Зянон Пазьняк. Выконваючым абавязкi старшынi на Беларусi -- Юры Беленькi. Сядзiба разьмешчана па адрасу: Менск, Варвашэнi,8. Прынятая паралельная пашыраная назва Партыi БНФ: "Кансэрватыўна-Хрысьцiянская Партыя -- Беларускi Народны Фронт". (Абрэвiятуры "КХП" увогуле не iснуе. Яна прыдумана ў СМI.) Рэальнае i палiтычнае становiшча выглядае так. 30 кастрычнiка гэтага году на 2-м паседжаньнi VI-га Зьезду БНФ адбылося разьмежаваньнеў Фронце. Частка дэлегатаў, разам з групай маiх былых намесьнiкаў (Л. Баршчэўскi, Ю. Хадыка, В.Вячорка) пакiнулi залю VI-га Зьезда i правялi свой зьезд з новым складам дэлегатаў, выбралi свайго старшыню (В. Вячорку), кiруючыя ворганы i аб'явiлi гэта "сапраўдным зьездам БНФ i Партыi БНФ", а Фронт i Партыю, якая засталася i якой "кiруе Пазьняк" -- несапраўднымi. (Спадар Л. Баршчэўскi нават напiсаў на нас скаргу ў Мiнiстэрства юстыцыi.) Наступнымi крокамi гэтай актыўнай групы Фронту быў захоп сядзiбы БНФ па вул. Варвашэнi,8 i iнфармацыйная вайна, якую падхапiў ўвесь так званы "незалежны" ад Лукашэнкi рускамоўны друк, газэта "Наша Нiва", часткова -- радыё "Свабода" i iншыя СМI. Сiтуацыя тыповая i стандартная. Спачатку робiцца разьяднаньне, потым -- сутыкненьне. Вынiк -- крах усяго. На Украiне такая апэрацыя супраць Руху (з выкарыстаньнем украiнскага тэмпэрамэнту) была праведзена ўзорна. За 10 месяцаў пасьля расколу i змаганьня мiж сабой, падтрымка Руху зьнiзiлася з 20-25 да 2-3 адсоткаў. На прэзыдэнцкiх выбарах у лiстападзе Рух ужо ня быў палiтычнай сiлай. Трэба ўлiчыць, што i на Беларусi, i на Украiне супраць нацыянальна-вызвольнага руху ўжываецца аднолькавае клiшэ. Цяпер галоўная задача ў Фронце -- не дапусьцiць сутыкненьня. Таму я не камэнтую нiякiх "несупадзеньняў пазыцыяў" i нiякiх "iдэалягiчных супярэчнасьцяў". Мы пра гэта прынцыпова не гаворым, не крытыкуем, не рэагуем, не адказваем на закiды i г.д. Мы робiм гэта аднабакова i чакаем, калi спадзе эйфарыя ў нашых "рэвалюцыянераў", каб спакойна дамовiцца. Мы ведаем дастаткова шмат i пра ўнутраныя прычыны расколу, i пра разбуральную дзейнасьць заходнiх рэсурсных фондаў, i пра працу расейскiх спэцслужбаў, але не зьбiраемся нi ў якой форме цяпер гэта абмяркоўваць. Цяпер за кансэрватыўнай часткай Фронту засталося 70 адсоткаў структураў, сяброў Партыi i руху, i больш 80 адсоткаў -- па Менску. I тым ня менш, шмат трэба пачынаць спачатку. Аналягiчная сiтуацыя i ў "рэвалюцыйнай" частцы фронтаўцаў. Усе мае прапановы па адзiнству i кансалiдацыi, па каалiцыйных, сумесных дзеяньнях i каардынацыйнай арганiзацыi БНФ пакуль што былi адкiнутыя "рэвалюцыйнымi" кiраўнiкамi. Зразумела, што цяпер гэтым людзям нешта хочацца зрабiць i даказаць у рэчышчы свайго разуменьня. Гэта непазьбежна. Але калi не дапусьцiць канфлiктнага самазьнiшчэньня, то я ўпэўнены, -- у пэрспэктыву шмат што вырашыцца само сабой. У самых агульных рысах магу сказаць, што iстотных iдэалягiчных разыходжаньняў практычна амаль няма. Ёсьць розныя падыходы i погляды на шляхi дасягненьня мэты. Мы, як i раней, выступаем за шырокi каалiцыйны салiдарны i адкрыты Фронт як вызвольны рух за незалежнасьць Беларусi, супраць акупацыйнай дыктатуры i расейскай палiтычнай агрэсii з Усходу. Мы лiчым, што гэтакi Фронт павiнен ня менш, як на дзьве трацiны , быць аб'яднаньным у рэальную адраджэнскую палiтычную пратыю. З гэтай мэтай на IV-м Зьезьдзе мы пераўтварылi парляманцкую Партыю БНФ у рэальную палiтычную арганiзацыю i абазначылi яе палiтычную нiшу (паралельная назва). Мы рыхтуемся праводзiць канцэптуальную плянавую палiтыку, бо бачым, што адны пратэсты не даюць рашаючага вынiку. Неабходна стварыць рэальную альтэрнатыву дыктатуры ў канкрэтных iдэях, формах, структурах улады i асобах. Пры гэтым -- правесьцi мабiлiзацыю нацыянальна-вызвольных сiлаў (акцыя "Грамадзянства БНР" i iнш.) Масавы пратэст павiнен мець рэальнае разьвiцьцё i дзеля гэтага падрыхтоўвацца. Трэба пазьбегнуць сiтуацыяў пэрманэнтнай паразы. Белапан:-- Як бы Вы пракамэнтвалi той факт, што большасьць сяброў "Маладога Фронту" засталiся ў "рэфармаваным БНФ"? З.П.:-- Маладыя маюць тую асаблiвасьць, што яны ўвесь час растуць. Таму тут у мяне не ўзьнiкае нiякiх засьцярог. У 20 гадоў ня мае значэньня, у якой адраджэнскай арганiзацыi аны будуць знаходзiцца -- галоўнае, каб, як казаў Калiноўскi,-- любiлi б беларускую мову, Бога i Беларусь. Белапан:-- За час, праведзены ў ЗША Вы мелi магчымасьць пазнаёмiцца з палiтычнай сiстэмай гэате краiны. Якiя мэханiзмы амэрыканскай сiстэмы i заходняй лiбэральнай дэмакратыi ўвогуле, н Вашую думку, могуць прыжыцца ў Беларусi? Якiя каштоўнасьцi заходняй лiбэральнай дэмакратыi было б карысна i якiя шкодна прыўнесьцi ў сучаснае беларускае грамадзтва? З.П.: -- Гэта асобная размова. Тут розныя жыцьцёвыя ўстаноўкi людзей. Беларус арыентуецца на працу. Амэрыканец -- на бiзнэс. У беларуса -- галоўнае сям'я i ўсё, што да яе. У амэрыканца -- свабода асобы i ўсё, што да асобы. Беларус шукае ў жыцьцi шчасьця. Лiбэральны амэрыканец -- грошай i задавальненьняў. Амэрыканец будзе рабiць, як разумее i як трэба. Беларус разумее, як трэба, але робiць, як хоча. I г.д. Мяркую, што ў Беларусi прыжывецца тое, што зьвязана з усталяваньнем парадку. Менавiта: сiстэма палiцыi, спэцслужбаў, падаткавай iнспэкцыi, арганiзацыя дзяржаўнай службы i iнш. Калi казаць пра арганiзацыю амэрыканскага бiзнэсу i гандлю, то параўноўваць яго з узроўнем Усходняй Эўропы ўвогуле нельга. Ён на парадак вышэй. Што датычыць лiбэралiзму ў сацыяльнай культуры, то гэта такая бактэрыя, якая ўсюды знойдзе месца, дзе толькi ёсьць чалавечыя заганы. Калi Ўсход заражаны камунiзмам, то Захад -- лiбэралiзмам. (I яшчэ невядома, што горай.) Мы, магчыма, сутыкнёмся зь лiбэральнай эпiдэмiяй, калi будзем не крытычна i бяздумна ўсё заходняе пераймаць. У нас, у беларусаў (я тут гэта яскрава заўважыў), засталося ў натуры шмат таго, што называецца "Дар Божы", чаго на Захадзе ўжо не вiдаць i чаму яны ўжо не навучацца. Гэты Дар Божы нацыя неракрэсьлiвае адной заганай -- п'янствам. На Захадзе такога няма. Любыя эканамiчныя праграмы, любыя дзяржаўныя пляны, любыя дзяржаўныя дзеяньнi, якiя мы калi-небудзь зьбiраемся плянаваць, павiнны прадугледжваць захады, накiраваныя на зьмяншэньне п'янства. Iнакш -- мы будзем плянаваць, як лепш, а мець -- як заўсёды. I Амэрыка тут не дапаможа. Файл падрыхтаваны Раманам Салаўянам.