"Беларускiя Ведамасьцi" 6/99 ПРОСЯЦЬ "УМЯШАЦЦА" ================== Неяк прышлося мне размаўляць на Пцiчы за Пухавiчамi са старым беларусам пра незалежнасьць Беларусi. "Анiчога ня будзе, чалавеча,-- дурны народ i пракляты край,"-- сказаў мне народны мудрэц. Так мы й размаўляем -- змагары з мудрацамi. Усё ХХ-е стагоддзе. Нядаўна, калi ўжо поўным ходам рыхтаваўся аншлюс Беларусi Расеяй i разгортвалася расейская агрэсiя i расейскi ваенны тэрор у Чачэнii, зьявiлася ў малым беларускiм друку кароткае паведамленьне: "19 верасьня Зiнаiда Ганчар, жонка Вiктара Ганчара, якi зьнiк 16-га верасьня, накiравала адкрыты лiст прэзыдэнту Расеi Б. Ельцыну, дзе напiсала наступнае: "Я зьвяртаюся да вас з просьбай умяшацца i дапамагчы спынiць тэрор у Беларусi, а таксама дапамагчы высьветлiць лёс майго мужа.* Ну дзе тут забудзеш тую Пцiч. Адам МIКША ----------------- * "Права на волю", No.18, 1999, Менск Файл падрыхтаваны Раманам Салаўянам.