Зянон ПАЗЬНЯК 26.12.1999г. ВЫСТУП на сьнежаньскiм Сойме Партыi БНФ Глыбокапаважаныя сябры Сойму Партыi БНФ i БНФ "Адраджэньне". Вiтаю вас у Бацькаўшчыне, вiншую з Нараджэньнем Хрыстовым i з Новым Годам! Застаўся роўна адзiн год да сканчэньня крывавага ХХ-га стагоддзя, дакладней 370 дзён. За гэтыя 370 дзён мы павiнны перамагчы расейскую агрэсiю i прарасейскую дыктатуру, зрабiць Беларусь вольнай. ХХI-е стагоддзе пачнем свабоднымi. * * * Хацеў бы выказаць свае меркаваньнi па асобных пытаньнях i зрабiць прапановы. Сiтуацыя на Ўсходзе. Становiшча згоршыла. У Расеi шырока i адкрыта фармуецца ўлада рускага фашызму, сацыяльнай базай якога зьяўляюцца спэцслужбы, армiя, ваена-прамысловы комплекс, камунiстычная намэнклятура i мася сьпiтага, азлобленага, даведзенага да жабрацтва расейскага абывацеля. За ўсё, што робiцца цяпер у Расеi, расейскае iмпэрскае грамадзтва нясе калектыўную адказнасьць. Уладу ў Расеi (пасьля выбараў у Думу) ужо практычна поўнасьцю захапiлi функцыянеры i агентура КГБ-ФСБ (фармальна -- акрамя пасады прэзыдэнта, якая будзе захоплена пазьней). У Расеi фармуецца агрэсiўны, вельмi жорсткi i крымiналны вiд фашызму (я б назваў яго "кагэбiзмам" па галоўнай палiтычнай сiле i яе сацыяльнай псiхалёгii)., для якога чалавечае жыцьцё ня мае нiякага значэньня. Ва ўнутранай палiтыцы павялiчваецца жорсткi дзяржаўны тэрор, якi будзе рабiцца крымiнальным мэтадам праз спэцыяльныя структуры альбо праз войска (як у Чачэнii). У замежнай палiтыцы -- гэта агрэсiўны iмпэрыялiзм, захоп i далучэньне да Расеi чужых тэрыторыяў. Прыкметы гэтай палiтыкi, якая ўвесь час узмацняецца, мы назiраем з 1992 году. З таго часу, калi КГБ у Расеi пачаў уключацца ў непасрэдную палiтычную дзейнасьць, у эканамiчныя дачыненьнi i рабiцца палiтычнай сiлай улады. ВЫразным прыкладам агрэсiўнай палiтыкi рускага "кагэбiзму" зьяўляецца яго вайна ў Чачэнii, поўнае разбурэньне Чачэнскай краiны i зьнiшчэньне чачэнскага народа. Мы павiнны выразна ўсьведамляць сувязь, якая iснуе памiж расейскай калянiяльнай агрэсiяй у Чачэнii i расейскай калянiяльнай агрэсiяй у Беларусi, i разумець, што цяпер лёс Беларусi ў значнай ступенi вырашаецца ў Чачэнii. Чачэнцы, баронячы сваю незалежнасьць, свабоду i iснаваньне, змагаюцца i гiнуць таксама i за нас. Мы павiнны добра ўсвядомiць, што пры абвастрэньнi становiшча i ўмацаваньнi рускай агрэсii, Захад прадасьць Беларусь гэтак жа, як прадаў Чачэнiю, разам з усёй сваёй дэмагогiяй пра правы чалавека (якiя аказываюцца не для ўсiх роўныя). Фактычна -- нас ужо прадаюць. Гэта здарыцца канчаткова, калi мы будзем бязьдзейнiчаць. Калi мы, беларусы, на працягу чатырох месяцаў не пераменiм сiтуацыю, то мы рызыкуем рэальна страцiць незалежнасьць i дзяржаву. Летам, пасьля выбараў прэзыдэнта ў Расеi (пасьля таго, як Лукашэнка перастане быць для Крамля небясьпечным), можа пачацца хуткi захоп Беларусi з увядзеньнем расейскага войска, стварэньне "сумесных" калянiяльных ворганаў улады i г.д. Цяпер, у вельмi цяжкiх умовах, мы павiнны занайсьцi сiлы i спосабы прадоўжыць тую неабходную працу, што гадамi гробiлi ў Фронце мае блiжэйшыя i няшчырыя паплечнiкi (Хадыка, Баршчэўскi i iнш.) нагадаю, што гэтая праца заключаецца ў стварэньнi двоеўладдзя, альтэрнатыўных структураў улады, мабiлiзацыi нацыянальна-выхвольных сiлаў грамадзтва i лiквiдацыi дыктатуры. Першай агульнанацыянальнай iнiцыятывай, якую я прапаную абмеркаваць i распачаць не адкладаючы -- гэта пэрманэнтная акцыя "Беларуская салiдарнасьць". Гэта мусiць быць вельмi шырокая акцыя, заснаваная на станоўчых iдэалах нацыi. Гэта дэманстрацыя салiдарнасьцi на грунце нацыянальных каштоўнасьцяў: Беларускай дзяржавы, беларускай мовы, беларускай культуры i беларускай незалежнасьцi. Гэта дэманстрацыя беларускай салiдарнасьцi перад пагрозай расейскай акупацыi. Мы павiнны сказаць: "Беларусы яднайцеся!" "Беларусы дапамагайце сабе!" "Беларусь -- для беларусаў!" Зьмест гэтага клясычнага незалежнаiцкага лёзунгу азначае тое, што МЫ БЫЛI, ЁСЬЦЬ I БУДЗЕМ ГАСПАДАРАМI Ў НАШЫМ ДОМЕ, У НАШАЙ ДЗЯРЖАВЕ. НАША ЗЯМЛЯ -- ДЛЯ НАС. МЫ БУДУЕМ СВАЮ НЕЗАЛЕЖНУЮ ДЗЯРЖАВУ. НIХТО НЯ БУДЗЕ НАМ УКАЗЫВАЦЬ, ЯК ЖЫЦЬ, ДЫ НАМI КIРАВАЦЬ, ДА НА ЧУЖОЙ МОВЕ ПРЫМУШАЦЬ ГАВАРЫЦЬ. БЕЛАРУСЬ -- ДЛЯ БЕЛАРУСАЎ. ТРЭБА ГОЛАСНА I ВЫСОКА ПАДНЯЦЬ ГЭТУЮ ПРАЎДУ I ГЭТУЮ IДЭЮ ПЕРАД АБЛIЧЧАМ РАСЕЙСКАЙ ПАГРОЗЫ. Канкрэтна "Беларуская салiдарнасьць" павiнна выяўляцца ў вялiкiх акцыях тыпу мiтынгаў i дэманстрацыяў, дзе ўхваляюцца вялiкiя веларусы i вялiкiя падзеi беларускай гiсторыi i беларускай культуры; дзе паказваюцца, чытаюцца i выконваюцца вялiкiя творы беларускага мастацтва, дзе гаворыцца пра беларускiх герояў i чытаюцца i выконваюцца вялiкiя творы беларускага мастацтва, дзе гаворыцца пра беларускiх герояў i подзьвiгi беларускага духу; дзе прамаўляе не нянавiсьць "супраць", а вышэйшая станоўчасьць "за". За вечнасьць Беларусi, за вышэйшасьць яе культуры, за яе працавiтых людзей, за яе герояў, за яе жанчын-мацi, за яе вялiкую беларускую мову. Гэта дзеяньнi, дзе ўсьведамляецца сьветлая падобнасьць i нацыянальная салiдарнасьць нас усiх на нашай агульнай адзiнай спрадвечнай Беларускай зямлi. Гэта могуць быць сходы ў памяшканьнях i малыя зборкi ў розных месцах, спаборнiцтвы i выступы, чытаньнi i хэпэнiнгi, танцы i шэсьцi з паходнямi, наведаньнi магiлаў герояў, выставы, агульныя сьпевы ды маўчаньнi са сьвечкамi, ды пiкеты ў тры чалавекi пад лёзунгам народнага ядананьня перад аблiччам злавеснай небясьпекi з Расеi. Ня мае значэньня, дзе гэта будзе адбывацца, у якiм месцы (у цэнтры цi ня ў цэнтры). Важна -- каб усюды, па ўсёй Беларусi. Паважаныя сябры. З 1997 года, адразу пасьля 5-га Зьезду БНФ, я гавару пра iстотную зьмену нашай палiтыкi, пра пераключэньне з тупiковых i ўжо даведзеных да абсурду шаблонных акцыяў пратэсту на акцыi нацыянальнай салiдарнасьцi i станоўчага беларускага iдэалу перад пагрозай расейскай акупацыi (галоўнай туту была -- iнiцыятыва "Грамадзянтва БНР"), пра стварэньне двоеўладдзя i альтэрнатыўных структураў улады, замест палiтычнага iмiтатарства. На жаль, ворагам беларускасьцi, разма з маiмi былымi паплечныiкамi, ўдалося ўсё гэта ўгробiць i ледзь не загубiць Беларускае адраджэньне. Цяпер шмат што мы павiнны пачаць спачатку. Мы павiнны зыходзiць з таго, што цяпер галоўным пытаньнем у беларускай палiтыцы ёсьць пагроза з расеi, пытаньне, як абаранiць нашую незалежнасьць, дзяржаву i не дарусьцiць акупацыi Беларусi Расеяй. З гэтага пункту геджаньня мы мусiм падыходзiць i да лiквiдацыi рэжыму Лукашэнкi. ЛIКВIДАЦЫЯ РЭЖЫМУ ПАВIННА СЛУЖЫЦЬ БЕЛАРУСКАЙ СВАБОДЗЕ I БЕЛАРУСКАЙ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦI I БЫЦЬ БЕЛАРУСКАЙ ПАЛIТЫКАЙ. А НЯ СТАЦЬ НОВЫМ ЭТАПАМ РАСЕЙСКАЙ ПАЛIТЫКI Ў АКУПАЦЫI БЕЛАРУСI. (На што схiлiлiся В. Ганчар, М. Чыгiр, Ю.Хадыка i iнш. асобы, якiя, дзякуй Богу, ад нас адыйшлi.) Пра "Беларускую салiдарнасьць" я ўжо размаўляў у агульных рысах са спадарамi Беленькiм i Папковым. Мяркую, мы ня можам больш цягнуць час. Трэба прыступаць да справы адразу, але мэтанакiравана i пасьлядоўна, крок за крокам. У акцыi "Беларуская салiдарнасьць" трэба абавязкова аднавiць iнiцыятыву "Грамадзянства БНР", яна павiнна стаць часткай дзеяньня "Беларускай салiдарнасьцi". Падкрэсьлiваю, што НЯМА ЦЯПЕР БОЛЬШ ВАЖНАГА ПЫТАНЬНЯ ДЛЯ БЕЛАРУСКАЙ ПАЛIТЫКI, ЧЫМ ПЫТАНЬНЕ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦI БЕЛАРУСI I ПАГРОЗЫ РАСЕЙСКАГА АНШЛЮСУ. Гэта разумеюць i расейцы. Яны хочуць усё сьцiшыць, зрабiць выгляд, што нiчога не адбываецца i адцягнуць увагу беларускай грамадзкасьцi на розныя пабочныя зьявы. Такой падкiнутай палiтычнай пустышкай ёсьць, напрыклад, iнфармацыя пра зьяўленьне Вiньнiкавай. Яе банальным шматслоўем, шматзначнымi намёкамi i агульнымi (усiм вядомымi) разважаньнямi запоўнена цяпер ўсё ў так званым "незалежным" (ад Лукашэнкi) друку i эфiры. Беларусь стаiць перад пагрозай згубы, а табун iнфарматараў СМI наперабой абмяркоўвае i рэпрадукуе агентурную распрацоўку. Тым часам мы добра ведаем, што гэта спадарыня -- з лукашэнкаўскай зграi, якую, па законах зграi, i загрызлi. I ўсё было праўдападобна, пакуль яна не зьнiкла. Астатняе -- грубая праца (нават для КГБ). Праз нейкi час чакайце зьяўленьне Ганчара. Хацеў бы нас перасьцерагчы ад даверу i патакваньня ўсялякiм агентурным авантурам, якiя рэалiзуюцца цяпер i надалей будуць адкiдвацца палiтызаваным абывацелям. МЫ ПАВIННЫ ДУМАЦЬ I ЗАМГАЦЦА ЗА БЕЛАРУСЬ. Хацеў бы таксама спынiцца на прынцыпах фармаваньня Партыi БНФ i прыёму ў Партыю. Тым больш, што ў рамках "Беларускай салiдарнасьцi" добра было б арганiзаваць грамадзка-партыўную канфэрэнцыю ў канцы студзеня на тэму беларускага яднаньня i нацыянальнай iдэi. Я мяркую, што ў цяперашнiх умовах фармаваньне Партыi БНФ павiнна быць пасьлядоўна ўпарадкавана. Я гэта абмяркоўваў з сябрамi Партыi, зь якiмi меў магчымасьць спатыкацца, са спадаром Беленькiм i iншымi калегамi. Прапаную разгледзець i зацьвердзiць на гэтым Сойме прынцып прыёму ў Кансэрватыўна-Хрысьцiянсую Партыю БНФ, якi павiнен грунтавацца на наступных палажэньнях: * спаборнiк падае заяву ў Партыю, у якой паведамляе аўтабiяграфiчныя i анкетныя зьвесткi; * абавязковы тэрмiн разгляду заявы ў партыйнай суполцы цi ў кiруючым воргане Партыi -- ад трох дзён да трох месяцаў; * пры неабходнасьцi спабонiку можа быць прапанавана прадставiць рэкамендацыi ад двух сяброў Партыi, якiя знаходзяцца ў Партыi ня менш аднаго году. Пры гэтым разгляд заявы можа быць павялiчаны яшчэ на адзiн месяц. Даручыць Управе Партыi БНФ i Арганiзацыйна-кадравай камiсii Сойму распрацаваць кароткае палажэньне аб прыёме ў Партыю на зацьверджаных прынцыпах i аб выключэньнi з Партыi на аснове Статуту. Улiчыць статутнае правiла аб прыёме ў Партыю першаснай суполкай i абгрунтаваць выпадкi прыёму ў Партыю непасрэдна Ўправай Партыi БНФ. Зычу вам усiм здароўя i сiлы духу. Жыве Беларусь! Жыве вечна! 26 сьнежня 1999г. Зянон ПАЗЬНЯК Старшыня Партыi БНФ i БНФ "Адраджэньне" Файл падрыхтаваны Раманам Салаўянам.