З. Пазьняк Лiст да сяброу БНФ 8 жнiуня 1999 г. БЕЛАРУСКI ФРОНТ - БЕЛАРУСКАЯ ПАЛIТЫКА Трэба выразна разумець, што калi у Беларусi ня будзе моцнай палiтычнай арганiзацыi, заснаванай на нацыянальная iдэi,-- палiтычнай будучынi у арганiзацыi няма. Такой арганiзацыяй быу i ёсьць яшчэ на сёньня Беларускi Народны Фронт. Беларускае грамадзтва --------------------- Сiлай, якая супрацьстаяла беларускаму нацыянальна-вызвольнаму руху i адраджэньню Беларусi напрацягу 200 гадоу расейскай акупацыi, была расейская iмпэрская адмiнiстрацыя i прарасейскае чынавенства (куды уваходзiла яшчэ расейская праваслауная царкава i расейскi друк). За саветамi -- гэта савецкая прамаскоуская адмiнiстрацыя i партыйная намэнклятура. Цяпер -- былая савецкая адмiнiстрацыя i былая прамаскоуская намэнклятура. Уладзiмер Старчанка прапанавау (у артыкуле "Што адбылося на Беларусi") называць гэтую антыбеларускую сiлу адзiным тэрмiнам -- "каланiяльная адмiнiстрацыя", бо гэтая зьява тыпалягiчная для усiх iмпэрыяу у пэрыяд развалу, калi яны iмкнуцца захаваць свой уплыу на вольных тэрыторыях. У Беларусi з рэжымам "калянiяльнай адмiнiстрацыi" змагаюцца беларускiя нацыянальна сьведамыя людзi, якiя хочуць незалежнай, вольнай беларускай нацыянальнай дзяржавы, дзе будзе беларуская улада, беларуская адмiнiстрацыя i беларуская культура. Палiтычна актыуная частка гэтых людзей аб'ядналася у Беларускi Народны Фронт i у iншыя арганiзацыi, якiя стаяць на грунце беларускай нацыянальнай iдэi. З цяперашнiм дыктатарскiм рэжымам калянiяльнай адмiнiстрацыi у Беларусi змагаецца таксама намэнклятурная апазыцыя (цi "калянiяльная апазыцыя", па класiфiкацыi Ул. Старчанкi). Гэта выхадцы, у асноуным, зь дзяржаунай адмiнiстрацыi, якiя апынулiся за бартом улады. Яны хочуць вярнуцца ва уладу, прыстасаваушы яе пад сябе, i пры гэтым iмкнуцца абаперцiся на Маскву i на Беларускi Вызвольны Рух. Памiж нацыянальна-вызвольнай i калянiяльнай (намэнклятурнай) апазыцыямi iдзе змаганьне за уплывы. Нацыянальна-вызвольная апазыцыя iмкнецца прышчапiць намэнклятурным апазыцыянерам нацыянальна- вызвольныя каштоунасьцi, уплываць на фармаваньне iхнае нацыянальнае сьведамасьцi i схiлiць на грунт беларускай нацыянальнай iдэi. Намэнклятурная апазыцыя iмкнецца скарыстаць нацыянальна- вызвольны рух у сваiх iнтарэсах, падкрэсьлiвае, што галоунае ёсьць адзiнства "дэмакратычных сiлау" i пра тое, што будзе потым. Змаганьне за уплывы спрыяла зблiжэньню да нацыянальных каштоунасьцяу i да беларускай нацыянальнай iдэi некаторых намэнклятурных апазыцыянэрау, i наадварот -- да пераходу на канфармiсцкiя пазыцыi часткi кiраунiцтва Беларускага Народнага Фронту. Было падважана цьвёрдае правiла у палiтыцы: супрацоунiчаць па iнтарэсах i разьмяжоувацца па прынцыпах. Канфармiзм прывёу да крызысу у БНФ. Дачыненьнi Расеi ---------------- Усе расейскiя палiтычныя сiлы i палiтыкi адзiныя у iмкненьнi далучыць ("iнтэграваць") Беларусь у Расею. "Палiтычная Расея" стаiць на iмпэрскiх пазыцыях. У 1994 годзе рускiя спэцслужбы, пракамунiстычныя i праiмпэрскiя колы зрабiлi стауку на А.Лукашэнку у Беларусi, дапамаглi яму узяць i умацаваць уладу, а у 1996 годзе -- зрабiць канстытуцыйны дзяржауны пераварот. Пачалася палiтыка iнкарпарацыi Беларусi у Расею. У 1996-97 гг. iнкарпарацыю удалося стрымаць, дзякуючы адчайнаму супрацiуленьню беларускай нацыянальна-вызвольнай апазыцыi i супярэчнасьцям унутрырасейскай палiтычнай барацьбы. Пасьля 1997 года у расейскiх палiтычных структурах, зьвязаных зь бiзнэсам i эканамiчнымi рэформамi, узьнiкла думка замянiць Лукашэнку на iншага, больш прадказальнага i лiбэральнага стауленiка з iмiджам дэмакрата. Мэтад -- выбары. Таму неабходна было выключыць фактары рызыкi: разбурыць беларускiя нацыянальна-вызвольныя арганiзацыi (найперш БНФ), выцесьнiць, скампраметаваць цi "нэутралiзаваць" лiдэрау i магчымых супернiкау на выбарах. Першы сур'ёзны праект у гэтым накiрунку -- апазыцыйныя выбары прэзыдэнта Беларусi. Галоуная задача -- разбурыць нацыянальна- вызвольны рух, зганьбаваць кiраунiкоу, увесьцi у iнфармацыйную свядомасьць iмёны новых "лiдэрау" i зарыентаваць яе на намэнклятурную апазыцыю. Мзханiзмам дзеяньняу стау галоуны лёзунг калянiяльнай апазыцыi -- "адзiнства усiх дэмакратычных сiлау" (без вызначэньня нацыянальных прынцыпау i нацыянальнай пэрспэктывы). Праект правалiуся у вынiку жорсткай барацьбы i шэрагу выпадковасьцяу, але разбуральныя вынiкi яго -- велiзарныя. Яны выклiкалi раскол у Беларускiм Народным Фронце. Дачыненьнi Захаду ----------------- Захаду было б дастаткова бачыць Беларусь як больш-менш стабiльную краiну з прадказальнай уладай i палiтыкай, дзе ёсьць элементарная павага да законнасьцi i асноуных прынцыпау дэмакратыi. Астатняе -- пытаньне разьвiцьця i узаемных стасункау. "Астатняе" -- цяпер Захад мала цiкавiць. Захад абыякавы да нашых беларускiх нацыянальных праблемау. (Невялiкiя разыходжаньнi памiж больш радыкальнай ("прабеларускай") пазыцыяй ЗША i памяркоунай ("канфармiсцкай") пазыцыяй Эуропы -- ролi не адыгрываюць.) Акрамя таго, Захад ня хоча турбаваць Расею. Таму заходняя салiдарнасьць зарыентаваная на кантакты i на падтрымку ня больш моцнага, пэрспэктыунага i пагрунтаванага у масах беларускага нацыянальна-вызвольнага руху, а на слабую, але канфармiсцкую (не антырасейскую) калянiяльную апазыцыю. Уплыу на разьвiцьцё дэмакратыi у Беларусi Захад ажыцьцяуляе найперш праз розныя дапамогавыя фонды i арганiзацыi, якiя выдаткоуваюць грашовыя гранты недзяржауным арганiзацыям пад пэуныя праграмы. Утварылася цэлая сетка недзяржауных дэмакратычных арганiзацыяу (НДА), створаных пад заходнюю дапамогу i пад патрабаваньнi грантадауцау. Дзейнасьць па утварэньнi i падтрымцы НДА мае станоучыя, i адмоуныя вынiкi: пашырае дэмакратычныя iдэi, асьвету, iнфармацыю, друк, дапамагае вучыцца i працаваць i адначасна --плодзiць iлюзii, iмiтатарау, развальвае беларускiя палiтычныя арганiзацыi, разбэшчвае людзей. Недзяржауны ("незалежны") друк ------------------------------ Амаль увесь недзяржауны перыядычны грамадзка-палiтычны друк у Беларусi у той цi iншай ступенi настроены апазыцыйна да рэжыму Лукашэнкi. Амаль увесь ён адлюстроувае погляды калянiяльнай апазыцыi i у асобных выданьнях пасьлядоуна варожы беларускаму нацыянальна- вызвольнаму руху (найперш -- БНФ). Амаль увесь ён, поунасьцю цi часткова, друкуецца на рускай мове. Толькi некалькi нешматтыражных газэтау, што выдаюцца ня у Менску, адлюстроуваюць пазыцыi нацыянальна-вызвольнага руху, прыхiльныя да БНФ i друкуюцца па-беларуску. Беларускi Народны Фронт ----------------------- Беларускi Народны Фронт сваiм зьместам, iдэялёгiяй i структурай адлюстроувае рэальнае грамадзкае становiшча беларускай нацыi. Беларускае грамадзтва цяпер, у канцы ХХ-га стагоддзя, павiнна вырашаць ня толькi праблемы постсавецкiя, посткамунiстычныя (пытаньнi улады), але i посткалянiяльныя, якiя не былi вырашаныя у 1918 годзе (праблема беларускай мовы, беларускай нацыянальнай сьведамасьцi, беларускiх школау, гiсторыi i г.д. Таму Фронт, па сутнасьцi, ёсьць i грамадзкая, i палiтычная арганiзацыя адначасова займаецца i культурнiцтвам, i палiтыкай, ёсьць адначасна i партыяй, i рухам, мае два статуты i здвоеныя сiлы. У гэтым моц БНФ. З iснаваньнем i дзейнасьцю Народнага Фронта зьвязана адраджэньне незалежнасьцi i нацыянальная будучыня Беларусi. Пачынаючы з 1988 года, антыбеларускiя сiлы усiмi сродкамi змагаюцца супраць Фронта. Стратэгiчна вызначаны два накiрункi палiтычнага зьнiшчэньня БНФ: -стварэньне адмоунага адваротнага iмiджу арганiзацыi i кiраунiку Фронта; -раскол арганiзацыi. Але раскол арганiзацыi можна было ажыцьцявiць толькi знутры. Усе спробы разбурыць Фронт нiчога не далi, пакуль не пачалося бяспрынцыпнае узаемадзеяньне з калянiяльнай апазыцыяй. Травеньская выбарчая авантура намэнклятурнай апазыцыi (фальсыфiкацыя галасаваньня) i рашучы выхад зь яе сяброу БНФ сталi пачаткам рэальнага падзелу Фронту, паказалi, наколькi глыбока адбылося пранiкненьне у Фронт iншых прынцыпау i iншага сьветапогляду, а зь iмi -- iншай этыкi i iншых паводзiнау. VI Зьезд БНФ (31 лiпеня - 1 жнiуня гэтага году) засьведчыу падзел Фронту на дзьве палавiны i дзьве пазыцыi, якiя умоуна можна назваць так: грамадзка пазытывiсцкая (Л. Баршчэускi, В. Вячорка, В. Iвашкевiч, А. Бяляцкi, Ю. Хадыка, М. Баусюк i iнш.) i палiтычная кансэрватыуная (Ю. Беленькi, З. Пазьняк. Ул. Старчанка, А. Крыварот, . Анцыповiч, С. Папкоу i iнш.). Агульнымi зьяуляюцца iдэi беларускага адраджэньня. Словы аб адзiнства Фронту у гэтай сiтуацыi выяуляюць трывогу перад яго разбурэньнем i гавораць пра разуменьне неабходнасьцi адзiнства, але ранейшай еднасьцi ужо не прадугледжваюць. Яе няма. Iснуе (створана, зроблена) iншая рэальнасьць, iншыя дачыненьнi. Павiнна быць iншае адзiнства. Новае адзiнства --------------- Iншага адзiнства неабходна дасягнуць як найхутчэй. Пакiну у баку, хто рыхтавау раскол, дзеля чаго, як, зь якiмi мэтамi i увогуле -- маральна-палiтычныя ацэнкi таго, што сталася. Зыходжу з рэальнасьцi. Беларускi Народны Фронт ёсьць ужо падзелены. Адзiнай арганiзацыяй (з адзiнай структурай, адзiным кiраунiцтвам) ён ужо не застанецца, а калi застанецца, то нармальна дзейнiчаць ня зможа i расколецца з больш разбуральнымi вынiкамi i большай стратай часу. У гэтай сiтуацыi старшыня Фронту, згодна Статуту БНФ, быу выбраны на VI-м Зьезьдзе з перавагай толькi у чатыры галасы (прытым канфлiктуючы бок заявiу, што не прызнае яго выбраньня). Вось адлюстраваньне стновiшча. Iстотныя ня толькi розныя пазыцыi i аб'ектыуныя чыньнiкi, але i узаемадачыненьнi. Бальшыня фронтаускiх крытыкау ня умелi паводзiць сябе у палiтычным канфлiкце: былi публiчна сказаныя словы нянявiсьцi i зьнявагi, скарыстаныя мэтады з арсеналу "разборак" намэнклятуры i прыёмау бясслаунай травеньскай прэзыдэнцкай выбарчай кампанii. Наступствы такiх дачыненьняу адразу не зьнiкаюць нават на адлегласьцi, тым больш, што яны зыходзяць з розных групау i з розных поглядау на дзейнасьць i задачы БНФ. Калi у 1995 годзе пастаноука пытаньня аб расколе Фронта на партыю i рух выглядала штучна, зыходзiла толькi з амбiцыяу вельмi вузкага кола асобау, то цяпер, праз чатыры гады развальнай працы (ня толькi гэтых асобау), становiшча кардынальна згоршала. Вопыт i жыцьцёвыя прыклады паказваюць што у сiтуацыi пазыцыйнага i арганiзаванага падзелу былое адзiнства арганiзацыi утрымаць ужо немагчыма. Штучнае стрымлiваньне прывядзе да катастрофы. Трэба зыходзiць з таго адзiнства, ягое засталося -- з адзiнства беларускай нацыянальнай iдэi, адраджэнскiх прынцыпау i мэты. Трэба замацаваць гэтае адзiнства у новай сiстэмна-структурнай арганiзацыi БНФ. Неабходна прызнаць пазытывiсцкую плятформу, зарыентаваную на НДА i на грамадзкую дзейнасьць i даць ёй магчымасьць арганiзацыйна аформiцца. За гэтай пазыцыяй стаiць меншая колькасьць фронтауцау. (Падзел на Зьезьдзе -- амаль напалову.) Трэба прызнаць яе як частку Народнага Фронту, Прызнаць за ёй Статут БНФ i права дзейнiчаць згодна Статуту (выбары кiраунiцтва, стварэньне структурау i г.д.). Кансэрватыуная пазыцыя у БНФ (зарыентаваная на традыцыйныя каштоунасьцi i на канцэптуальную палiтычную дзейнасьць) арганiзацыйна афармляецца як партыйная частка Народнага Фронту. За ёй прызнаецца Статут Партыi БНФ i права дзейнiчаць згодна Статуту (выбары кiраунiцтва, стварэньне структурау i г.д.). Абедзьве часткi БНФ iснуюць як самастойныя арганiзацыi i утвараюць каалiцыю Беларускага Народнага Фронту. Каалiцыя БНФ ня ёсьць асобнай арганiзацыяй, ня мае агульнага Статуту i супрацоунiчае на падставе дамоуленасьцi. Каардынацыя працы адбываецца праз Кансультатыуную Нараду, куды уваходзяць старшынi i прадстаунiкi абедзьвюх арганiзацыяу. Пастаянны старшыня Кансультатыунай Нарады не выбiраецца. Нарада можа зьбiрацца у любы час па меры неабходнасьцi. Для рэгулярнага абмену iнфармацыяй Нарада зьбiраецца не радзей чым адзiн раз у месяц. Прапанаваная новая структурная сiстэма БНФ як Каалiцыя адраджэнцкiх вызвольных арганiзацыяу адлюстроувае сiтуацыю, дае магчымасьць хутка, без юрыдычных i арганiзацыйных цяжкасьцяу, апанаваць становiшча, спынiць паглыбленьне расколу i наладзiць скаардынаваную працу. Пры такiм падыходзе, калi асобныя арганiзацыi дзейнiчаюць як каалiцыя, тады застаюцца агульная, ужо зацьверджаная сымволiка, агульныя офiсы i штаб-кватэры i нават некаторыя агульныя камiсii (напрыклад, па экалёгii, па культуры i iнш.). Ня узьнiкне тэхнiчных праблемау з удзелам у выбарах, бо каалiцыя БНФ ужо будзе iснаваць (гэта гатовы выбарчы блёк). Да таго ж, да яе могуць далучыцца iншыя самастойныя нацыянальна-вызвольныя i культурнiцкiя арганiзацыi. Зьяуляецца магчымасьць стварыць скаардынаваны адраджэнцкi нацыянальна-вызвольны блёк, разьвiтацца з канфармiзмам i спынiць калянiяльную дэмагогiю пра "объедiненiе всех демогратiческiх сiл". Каалiцыя нацыянальна-вызвольных арганiзацыяу можа каардынавацца тады з усёй намэнклятурна-дэмакратычнай апазыцыяй па схеме "1-1", а не "1-35", як увесь час хацелася калянiяльным камбiнатарам, спэцслужбам i творцам фантомау. Адным словам, у нас ёсьць магчымасьць накiраваць сiлу удара па Фронту супраць тых, хто наносiць удар, ператварыць раскол з фактару распаду i самазьнiшчэньня у чыньнiк згуртаваньня на iншым сiстэмным узроунi. Неабходную падрыхтоучую працу трэба зрабiць да 1-га верасьня. I на другiм паседжаньнi Зьезду адразу вырашыць усе фармальныя пытаньнi па абдуманым размежаваньнi i згуртаваньнi (стварэньнi Каалiцыi БНФ). Калi прыйсьцi на Зьезд, не дамовiушыся аб стваральным вынiку, то вынiк можа быць разбуральным, якi выключыць Фронт з нармальнай грамадзка-палiтычынай працы на доугi час i прывядзе да вялiкiх стратау. Малады Фронт ------------ Неабходна запабегчы арганiзацыйнаму расколу у Маладым Фронце. Увогуле -- трэба вельмi асьцярожна адносiцца да удзелу у сур'ёзнай палiтыцы маладых дваццацiгадовых людзей. Тут нельга нашкодзiць. Моладзь, калi узьнiкне неабходнасьць, можа абаранiць Радзiму нават цаной самаахвяраваньня. Але грамадзтва павiнна берагчы моладзь. Сур'ёзная, пасьлядоуная палiтычная дзейнасьць вымагае вопыту, псыхалягiчнай сьпеласьцi, наяунасьцi адукацыi (цэнзу), становiшча у грамадзтве, аутарытэту, матэрыяльнай самастойнасьцi i г.д. Маладыя павiнны яшчэ гэтага дасягнуць, ня мусяць прыносiць у ахвяру палiтычным страсьцям, руцiннаму i малому сваю будучыню, якая павiнна стаць будучыняй сьветлай i вольнай Беларусi. Галоунае, каб малады хлапец, маладая дзяучына былi адукаванымi асобамi, сьведамымi беларускай культуры i беларускай нацыi. Беларускiя маладыя людзi мусяць сабе у гэтым дапамагаць i падтрымлiваць адзiн аднаго. З цягам часу (з узростам) будуць зьмяняцца ацэнкi i дачыненьнi у палiтыцы i у жыцьцi, але галоунае павiнна злучаць усiх: Бог у душы i -- "Беларусь - гэта сьвятое"; беларуская мова ёсьць Боскi дар, наша вялiкая мова; беларуская дзяржава -- наш беларускi дом, даражым ёй, як бацькам i маткай; наш бел-чырвона-белы сьцяг i гэрб "Пагоня" ёсьць сiмвалы нашага iснаваньня. Малады Фронт павiнен заставацца арганiзацыйна адзiным i мець сваю моладзевую канцэпцыю беларускiх нацыянальных каштоунасьцяу, духоунага беларускага асьветнiцтва i змаганьня за iдэалы. Арганiзацыйнае адзiнства Маладога Фронту i гэтай сiтуацыi --задача цалкам вырашальная i залежыць ад самiх маладафронтауцау. Дачыненьнi, якiя трэба мець на увазе ------------------------------------ Падрыхтоука "калянiяльнай" замены Лукашэнкi, нягледзячы на правал праекту "Чыгiр", працягваецца. Ёсьць вiдавочныя вынiкi гэтай дзейнасьцi. Выключаныя з палiтыкi Г. Карпенка, Ю. Захаранка, адсунуты у бок i выгнаны зь Беларусi С.Шарэцкi, рэзка i татальна узмоцнена "вечная барацьба" з Пазьняком ( гэта значыць -- са мной), Народны Фронт расколаты i працягваецца яго разбурэньне. У блiжэйшы час будзем назiраць спробы перакупiць (у лiтаральным сэнсе слова) частку сяброу БНФ. Выстаулены дзьве фiгуры -- спадары М.Чыгiр i В.Ганчар (потым застанецца -- адна), Цяпер апазыцыйную групу Вярхоунага Савета (легiтымнасьць якой прызнае Захад i Народны Фронт) узначалiу В.Ганчар. Неузабаве можна чакаць фармальнага зьмяшчэньня С.Шарэцкага з пасады старшынi Вярхоунага Савета (калi ён ня стане выконваць абавязкi прэзыдэнта). Не сумняваемся, што Масква ведае, куды захоча укласьцi грошы. Плян замены калянiяльнай адмiнiстрацыi на Беларусi запрацуе з новай сiлай. БНФ вымушаны будзе разабрацца з прызнаньнем легiтымнасьцi Вярхоунага Савета i авантурызмам яго новага скандальнага кiраунiка, да якога няма даверу. Выхад з гэтага стану быу прапанаваны яшчэ год таму -- стварэньне Грамадзянскага Парляманту Беларусi. Небясьпеку iдэi Грамадзянскага Парляманту апанэнты адчулi адразу i абвалiлi на яе цяжар крытычнай дэмагогii, Калянiяльнае апазыцыя ужо выйграла час. Тым ня менш -- ня усё страчана. Трэба прадаужаць працу па стварэньнi Грамадзянскага Парляманту, а таксама паспрабаваць па-новаму глянуць на магчымасьцi сфармаваньня Часовага Ураду Беларусi выконваючым абавязкi Прэзыдэнта. Пакуль ня будзе створана альтэрнатыва рэжыму i Лукашэнку -- усе намаганьнi усёй апазыцыi у Беларусi нi да чаго не прывядуць. Альтэрнатыву iмкнецца стварыць калянiяльная апазыцыя i Масква. Трэба стварыць нашу альтэрнатыву. Яна павiнна быць вызвольнай i беларускай. Зянон Пазьняк Старшыня Беларускага Народнага Фронту "Адраджэньне" 8 жнiуня 1999г. Файл падрыхтаваны Раманам Салаўянам.