КАНЕЦ IМПЭРЫI ============= ("Беларускiя Ведамасьцi" No.6/98) Заканчваецца ХХ-е стагоддзе. Яно было вельмi крывавым. Самае пачварнае яго спараджэньне - сацыялiзм (у сваёй камунiстычнай i фашысцкай мадзiфiкацыi) адабраў у чалавецтва больш 100 мiльёнаў жыцьцяў. Дададзiм сюды яшчэ ахвяры двух сусьветных войнаў, якiя складаюць амаль столькi ж, колькi забiў сацыялiзм-камунiзм, i атрымаем крывавы вынiк стагоддзя. У аснове сусьветных войнаў ляжалi дзьве прычыны: нямецкi мiлiтарызм i рускi iмпэрыялiзм. Пасьля 2-й Сусьветнай вайны зь нямецкiм мiлiтарызмам было скончана. Аднак нiхто ўсур'ёз ня вёў барацьбы з рускiм iмпэрыялiзмам. Змагалiся з камунiзмам. Але вось камунiзм ў Эўропе разбураны, i Расея ўсiм цяжарам, разам са сваёй iмпэрскай закамплексаванасьцю i ядзернымi боегалоўкамi, камнем павiсла на шыi зьбянтэжанага Захаду. "Зьбянтэжанага" не таму, што ён нешта зразумеў цi ўсьвядомiў крах сваiх вечных iлюзiяў i ружовых сантыментаў адносна Расеi, Не. Аднак, пасьля банкрутства Расеi ў жнiўнi гэтага года i ў вынiку краху расейскай фiнансавай сiстэмы, на Захадзе ўбачылi, што ўтрыманьне Расеi iм абыдзецца вельмi дорага. i ўсё на гэтым. На Уол-Стрыце спакойна, хоць бiржа вагаецца. Але ваганьне Уол-Стрыта iдзе ў асноўным не ад Расеi, а ад Паўднёва-Ўсходняй Азii. Як паведамiў аналiтык "Сi-Эн-Эн", "эканомiка Расеi занадта малая (яе ўдзельная вага ў сьвеце цяпер ня большая, чым у Бэльгii, i меншая, чым Швайцарыi), каб выклiкаць сур'ёзныя ваганьнi у Амэрыцы." Афiцыйная Амэрыка, аднак, ня хоча прызнаць паражэньня сваiх iлюзiяў пра нiбы-та "дэмакратычную" "рынкавую" Расею i iмкнецца апраўдаць свае шматмiльярдныя ўлiваньнi ў расейскi эканамiчны крымiнал знаёмымi страшылкамi пра "хаатычную", "некiруемую Расею" з "тысячамi ядзерных ракетаў", пра макчымы "прыход новага дыктатара", пра "новую рэвалюцыю" i г.д. Жнiвень у чарговы раз паказаў поўную беспэрспэктыўнасьць i шкоду iлюзорнай амэрыканскай палiтыкi (якую пачаў яшчэ прэзыдэнт Буш) у дачыненьнi да Расеi i ўвогуле да Ўсходняй Эўропы. Амэрыка загнала сябе ў кепскае становiшча, вымушаная ўзбагачаць мiльярдамi даляраў (прытым абсалютна безвынiкова) некалькi дзясяткаў чалавек, якiя падабралi пад сябе расейскiя фiнанся, уплыў на ўладу i ключавыя пазыцыi расейскай эканомiкi. Але, як кажуць, ня шкодзiць. Тым больш, што з таго, што здарылася зноў ня робiцца нiякiх разумных высноваў. "ПРЫХВАТЫЗАЦЫЯ" У Расеi не адбылося "дэмакратычнай рэвалюцыi". Гэта была намэнклятурная "рэвалюцыя". У вынiку эканамiчнага i палiтычнага крызiсу i расколу КПСС на дзьве часткi -- "кансэрватыўную" (на чале з Гарбачовым) i "лiбэральную" (на чале зь Ельчыным) -- перамагла ельцынская група лiбэралiзаванай камунiстычнай намэнклятуры, якая дэмакратычным мэтадам (праз выбары) загарнула ўсю паўнату ўлады ў Расеi i адмовiлася ад сваёй камунiстычнай прыналежнасьцi. Намэнклятура асядлала дэмакратыю i перамгла там, дзе аказалiся слабымi нацыянальна-незалежнiцкiя сiлы. (Гэта значыць, усюды, акрамя краiнаў Балтыi.) Намэнклятура амаль паўсюдна скарыстала палiтычна-нявопытны нацыянальны дэмакратычны рух у сваiх iнтарэсах. (Акрамя Беларусi, дзе намэнклятура была антынацыянальнай i Беларускi Народны Фронт стаў у рэзкую апазыцыю да яе.) А далей якраз i пачалася рэальная "перабудова" пад лёзунгалi нiбы-та рынкавай эканомiкi, свабоды i дэмакратыi з выкарыстаньнем самых дэмакратаў, якiя ў Расеi аказалiся пагалоўна бяспрынцыпнымi, сквапнымi, хцiвымi i прадажнымi. Пачаўся луп сярод белага дня. Замест таго, каб распрацаваць сiстэму заканадаўства, структураў улады i прадаваць дзяржаўныя прадпрыемствы на адкрытым аукцыёне, як гэтага патрабуе рынкавая прыватызацыя i элементарная справядлiвасьць, ельцынская каманда аддала прадпрыемствы i цэлыя галiны вытворчасьцi (прытым галохны галiны эканомiкi) практычна задарма сваiм паплечнiкам, блатным асобам з намэнклятуры i проста прайдзiсьветам, рабаўнiкам быз гонару i сумленьня. Самiм жа ўрадам былi створаныя манаполii гэтых рабаўнiкоў, якiя пачалi лупiць сваю дзяржаву, як сiдараву казу. Усе прыбыткi ад захопленых прадпрыемсваў рускiя нуворышы забiралi сабе, нiякiх падаткаў у дзяржаўны скарб не плацiлi, зарплпту работнiкам таксама не выплочвалi, а заробленыя сродкi не рэiнвеставалi ў прадпрыемствы. Грошы перапраўлялi за мяжу ў заходнiя банкi. i гэтак прадаўжаецца па сёньняшнi дзень. Эканамiчны крымiнал не праходзiць бяссьледна. Я ўжо казаў, што, па ацэнках амэрыканцаў, удзельная вага ў сьвеце эканомiкi цяперашняй Расеi меншая, як у Швайцарыi, i ня большя, чым у Нiдэрляндаў. Па ацэнках самых рускiх ("Незавiсiмая газета"), узровень сельскагаспадарчай прадукцыi Расеi можна параўнаць толькi са станам, якi быў у час 2-й Сусьветнай вайны, а ўзровень прамысловай прадукцыi - як перад 1-й Сусьветнай вайной (г.зн. у 1913г.) Асноўны замежны гандаль ельцынскай Расеi - гэта гандаль сыравiннымi рэсурсамi. У Расеi амаль нiчога не вытвараецца на экспарт. Большасьць тавараў увозiцца з-за мяжы (80 адсоткаў прадуктаў, напрыклад, Масква атрымлiвае зь iмпарту). Пра ўзровень жыцьця рускiх (акрамя Масквы) гаварыць ня буду. Яны самыя ўжо пра сябе сказалi. Тавары ёсць (былi), ды няма за што купляць. Рабаўнiчую прыватызацыю ажыцьцяўляў тады стаўленьнiк Ельцына, прахадная фiгура ў расейскай палiтыцы Ягор Гайдар, якi выконваў функцыю прэм'ер-мiнiстра. Ён жа быў аўтарам iмпэрскiх эканамiчных прыёмаў: так званага "дамiнаваньня" расейскага рубля i нафтавага цэнавага шантажу, накiраваных перш за ўсё супраць эканомiкi Беларусi i Украiны, што дало магчымасьць расейцам ня толькi добра абрабаваць Украiну i БЕларусь, але i падарваць iхнюю фiнансава-эканамiчную стабiльнасьць. Гайдараўская "прыватызацыя" праводзiлася адначасна з так званай "лiбэралiзацыяй" цэнаўў, што дало макчымасьць ураду новых рабаўншкоў раскруцiць iнфляцыю. Iнфляцыя паспрыяла хуткаму i лёгкаму абагачэньня намэнклятуры шляхам забiраньняў дзяржавы амаль дармовых крэдытаў, на аплату яких пайшлi ў асноўным банкаўскiя ўклады i ашчадныя зьберажэньнi людзей. Гэта была завуаляваная экспрапрыяцыя народных грошай. Прадпрыемствы, якия былi яшчэ не раздадзеныя намэнклятурным нуворышам, прадавали iм жа не па астаткавым балянсавым кошце, як дэкляравалi, а па намiнальным, без улiку iнфляцыi, якая дасягала 2200 адсоткаў у год. Намiнальны кошт актыву скадаў тады адну капейку за рубель, а то й менш. У вынiку такой "прыватызацыi" невялiкая група, у асноўным былых партыйных бюракратаў, разам з саўдзельнiкамi загрэблi ў 1992 годзе ў свае рукi багацьцi дзяржавы на суму 150 мiльярдаў даляраў. Грошы новых руских фiнансавых магнатаў асядаюць за мяжой ня толькi ў банках, але i ў ювэлiрных магазiнах, у нерухомасьцi, на дарагiх французкiх курортах i г.д. Прыток iх павяличваецца адпаведна павелiчэньню беднасьцi ў Расеi АЛIГАРХIЯ У 1992 годзе ў Маскве пачалiся чырвоныя выступленьнi супраць гайдараўскай палiтыкi. Неўзабаве Ельцын адхиляе Гайдара. На Захадзе цяпер у адзiн голас называюць "прыватызацыю" Гайдара "памылкай", "непрадуманай", "разбуральнай", "бяздарнай" i г.д. У Расеi - яшчэ горш. Але маўр сваё зрабiў i зьнiк. На пасаду прэм'ера Ельцын прызначае В.Чарнамырдзина, чалавека з старой партыйнай намэнклятуры i з новых макнатаў. Як кажуць, пусьцiлi казла ў агарод. Цяпер усё пайшло, як па маслу. 70 адсоткаў дзяржаўнай маёмасьцi Расеi апынулася ў руках 9-цi адсоткаў насельнiцтва. Але гэта ў агульным, бо ў далейшым пры спрыяньнi чарнамырдзiнскага ўраду адбылася жорсткая манапалiзацыя i канцэнтрацыя ўсiх багацьцяў Расеi ў руках пары дзясяткаў нуворышаў. Утварылася фiнансава-эканамiчная алiгархiя, якая захапiла ў свае рукi ня толькi фiнансы i эканомiку Расеi, але i сродкi масавай iнфармацыi: тэлебачаньне, радыё, друк, -- кантролюе цэлыя галiны ўлады, крымiнальны сьвет, шматлiкiя арганiзацыi, уплывае на ўрад, на ўнутраную i мiжнародную палiтыку. Расейскiх "алiгархаў" i кiраўнiкоў фiнансава-прамысловых групаў ведаюць лепш за расейскi ўрад (якi пастаянна зьмяняецца). Трэба адзначыць, што вялiкiх алiгархаў хоць i ня шмат, але яны яшчэ й падзеленыя на два варагуючыя лягеры. Так што па шчупачыных законах цеснай сажалкш канцэнтрацыя капiталу ў постсавецкай Расеi працягваецца. Вось ужо шэсьць гадоў зялёным вадаспадам плывуць у Расею крэдыты. За гэты час Расейская Фэдэрацыя атрымала ад ЗША, Нямеччыны, МВФ i iншых крынiцаў 50 мiльярдаў даляраў. За шэсьць гадоў зьнешнi доўг Расеi вырас да 150 мiльярдах даляраў ЗША. (Зь iх 100 мiльярдаў -- гэта доўг былога СССР.) У гэтым годзе Захад выдзелiх Расеi 22,6 мiльярдаў даляраў. Амаль палова зь iх ужо атрымана. I нiякiх сьлядоў. Стартавалi грошы, як у космас. Шукаць iх, вядома, трэба ня ў космасе i ўжо ж не ў Расеi, а ў швайцарскiх банках на рахунках расейскiх алiгархаў i iхняе чэлядзi. Механiзм дзейнiчае бездакорна. Рускi алiкархiзм стварыў такую ўсёпаглынальную зрошчаную з уладай эўра-азiяцкую сiстэму карупцыi, такую разгалiнаваную ў шырыню i глыбiню мафiёзную ўсёпавязанасьць, жорсткую, прагную i безаглядную, што нiякiя крэдыты i ў нiякой колькасьцi (хоць цьма мiльярдаў) не дапамогуць Расеi. Яны ў ёй не затрымлiваюцца. Дзiра бяздонная, а сквапнасьць вялiкiх рускiх неабмежаваная. БАНКРУЦТВА I вось асечка. Дэвальвацыя рубля. Дэфолт. Фiнансавы крах iмпэрыi. Расея адмовiлася "часова" (на тры месяцы) плацiць па сваiх пазыках i абавязацельствах. Гэта банкруцтва. Падзеi разьвiвалiся наступным чынам. Вясной узмацнiўся крызiс у Паўднёва-Усходняй Азii. Абвастрылася сытуацыя ў Iнданэзii, эканомiка i фiнансавая сiстэма якой збанкрутавала. У студзенi абвалiлася iнданэзiйская валюта. Iнвэстары пакiнулi iнданэзiйскi рынак. Спынена паступленьне тавараў. У красавiку пачалiся бунты. Прэзыдэнт Сухарта падаў у адстаўку. Азiяцкiя падзеi адбiлiся ў Эўропе i на Уол-Стыце. А тут яшчэ нафта панiзiлася ў цане, гандаль якой даваў магчымасьць Расеi з грэхам папалам латаць дзiры ў бюджэце. Iнвэстары ўсё з большай трывогай пазiралi на Расею, а крэдыторы пачалi патрабаваць кантролю нод выкарыстаньнем крэдытаў. Тут жа Дума ў чарговы раз стала выказвацца за адстаўку ўраду Чарнамырдзiна i пагражаць (сымвалiчна) iмпiчмэнтам Ельцыну. Няма сумненьня, што алiгархi i атачэньне Ельцына прааналiзавалi сытуацыю, магчымае яе разьвiцьцё i вынiкi. Асаблiва Ульцына напалохала Iнданэзiя. Падзеi маглi б разьвiвацца так, што да пачатку лета пачаўся б крызiс у Расеi. Тады адстаўка ўраду Чарнамырдзiна стала б непазьбежнай i ўся вiна была б звалена на гэты ўрад. Захiсталася б крэсла пад Ельцыным, паплыў бы грунт пад багацьцямi алiгархаў. Думская чырвона-iмпэрская апазыцыя прапанавала б свайга прэм'ера i свой урад. Яе мог бы падтрымаць натоўп, i пайшло-паехала. Iнвэстары разьбеглiся б, рубель звалiўся б, а гандаль (iмпарт) спынiўся. Вось табе i Iнданэзiя, толькi горай. Нiхто, вядома, не зьбшраўся "спасаць Расiю", думалi, як уратаваць уладу, алiгархаў i iхныя мiльярды. Я не магу надзiвiцца гэтай азiяцкай хiтрасьцi, гэтай мангольска-вiзантыйскай палiтыцы, Ульцын робiць падстаўку. Чарнамырдзiн пакiдае крэсла кiраўншка ўраду. Прэм'ерам-камiкадзэ ставяць маладога, нiкому не вядомага Сяргея Кiрыенку. Кiрыенка закасаў рукавы, супакоiў заходднiх iнвэстараў i ўзяўся за рэформы. Тады алiгархi ўзялiся за "народны пратэст". "Галодны народ" раптам пачаў блякаваць чыгункi, а шахцёры грукаць плястмасавымi каскамi па асфальце. "Народны пратэст" пагоршыў стан ураду Кiрыенкi i, як i трэба было чакаць, справакаваў сэрыю хуткiх мiльярдных крэдытаў з Захаду (якiя алiгархi тут жа пракаўтнулi, нават ня булькнула). I тады пачаўся крызiс. Разгарэлася барацьба за банкi. Кiрыенка рыхтуе працэдуру банкруцтва тратных банкаў. Алiгархi замiтусiлiся i банкi аб'ядналi. Але 17-га жнiўня ўрад аб'явiў аб дэвальвацыi рубля i дэфолт (адмову плацiць па даўгах). Фiнiта! Чарговы маўр зрабiў сваю справу. Адразу сабралася чырвоная Дума i выказала недавер Кiрыенку. Выклiкалi Чарнамырдзiна. Ён прыехаў 20-га жнiўня ў Маскву i па тэлефоне запатрабаваў для сябе ад Ельцына паўнамоцтваў прэм'ера. У нядзелю, 23 жнiўня, заручыўшыся падтрымкай лiдэраў, ён iх атрымлiвае. Кiрыенку адправiлi ў адстаўку без папярэджаньня. Такiм чынам рускiя алiгархi прыступiлi да перападзелу фiнанасавага сьвету Расеi. Узбуйнiлi банкi. Самая буйная банкаўская група цяпер належыць "Газпраму". I ўвогуле Чарнамырдзiн выкарыстаў перадышку (пакуль яго падмяняў Кiрыенка) для стварэньня сабе моцнага фiнансавага тылу. Чарнамырдзiна ўжо пахвалiлi амэрыканцы. У жнiўнi ён спаткаўся з кiраўнiком МВФ М.Кандэсю i заручыўся, што чарговыя траншы крэдыту "для Расеi" (тут хочацца ўсьмiхнуцца) у 4,3 i ў 3,4 мiльярдаў будуць дадзеныя ў верасьнi i сьнежнi. Алiгархi нiчога ня страцiлi. Толькi ўмацавалiся i набылi. Некалi ў расейскага гiсторыка Карамзiна за мяжой адзiн "скучалец" па Расеi спытаў: "Как дела в Росии-то?" "Воруют,"-- адказаў Карамзiн. Рускi тысячагадовы крызiс прадаўжаецца. "КАША З КАШАЛОТА" З пункту глуджаньня сусьветнай гiсторыi, эканомiкi i палiтыкi, становiшча Расеi выглядае крытычным. Дзяржаўнае банкруцтва прыводзiла часта да вялiкiх крамадзкiх катаклiзмаў. У 1788 годзе ў Францыi ўзьнiк вялiкi бюджэтны дэфiцыт, што выклiкала дэвальвацыю грошай. Дзяржава адмовiлася выплочваць даўгi i аб'явiла пра сваё банкруцтва. Вынiк: бунт, каралю адсеклi галаву, а краiна ўтапiлася ў крывi. Адбылася так званая, любiмая бальшавiкамi, "вялiкая французкая рэвалюцыя". У 1968 годзе кэтакая ж сытуацыя ледзь не паўтарылася зноў, але Францыю ўратаваў прэзыдэнт дэ Голь (цаной свайго прэстыжу i адстаўкi). Падобная крытычная сытуацыя ўзьнiкла ў Польшчы ў 1989 годзе. (Праўда, там не было алiкархаў). Краiну выратавалi рэформы па пляну Л. Бальцэровiча. Iнданэзiю, як бачым, нiкога ня выратавала. Расея не жыве па прынцыпах цывiлiзаванага сьвету (хоць людзi i там ходзяць пры гальштуках i ў касьцюмах). Тое, што мы бачым i чуем у Расеi, ня ёсьць такiм на самой справе. Гэта грамадзтва распаўсюджанай крымiнальнай сьвядомасьцi i зрушаных, скасабочаных каштоўнасьцяў. "Умом Россию не понять", яна жыве мiфамi i падсьвядомасьцю. Выратаваць "iмпэрыю зла" хутчэй за ўсё паспрабуе само зло -- дыктатура. Я не схiльны думаць, што амэрыканцы пачалi гэта разумець i шукаюць у Расеi "харошага" дыктатара. I тым ня менш прэзыдэнт Клiнтан у верасьнi прыехаў у Расею i пазнаёмiўся з рускiмi кандыдатамi ў "дыктатары", а папулярны ў апошнi час у Амэрыцы спэцыялiст у эканомiцы i фiнансах прафэсар У.Квiнт (якi за месяц да падзеяў прадказаў адстаўку Кiрыенкi i дэвальвацыю расейскага рубля) кажа лiтаральна наступнае: "Сёньня патрэбна жорсткая фiгура, якая прыйдзе да ўлады дэмакратычным, цi не зусiм дэмакратычным шляхам. Лебедзь, а хутчэй за ўсё трыумвiрат цi дуэт, напрыклад, Лебедзь i Чарнамырдзiн, i нават у прыдачу да iх Жырыноўскi... Альбо якi-небудзь камунiстычны лiдар." Напярэдаднi верасьнёўскага вiзыту Клiнтана ў Расею вiцэ-прэзыдэнт Алан Гор нечакана заявiў: "Расейскiя камунiсты ўжо ня тыя, iто былi 50 гадоў таму. Уяўленьне, што iх удзел у якой-небудзь каалiцыi будзе абазначаць вяртаньне да ленiнiзму цi сталiнiзму, безумоўна, няправiльнае." "Для нас важна ня тая цi iншая асоба на чале расейскага ўраду, альбо ў яго складзе, -- кажа кангрэсмэн Лi Галiльтан, -- а працяг палiтычнага курсу. "Размова ў Злучаных Iтатах iдзе нават пра Зюганава ў якасьцi прэзыдэнта. Уся гэтая "каша кашалота" мае пад сабой тай грунт, што Амэрыка ў сваёй сусьветнай палiтыцы кiруецца не "iзмамi", не правамi чалавека i нават не дэмакратыяй, а амэрыканскiмi iнтарэсамi. Тут ёсьць пра што гаварыць, бо сытуацыя можа перамянiцца. Вялiкi прэзыдэнт Рональд Рэйган бачыў iнтарэсы Амэрыкi ў лiквiдацыi "iмпэрыi зла" i часткова дамогся гэтага. Але ўжо яго пераемнiк Буш заявiў у Кiеве, што ня хоча развалу СССР. Потым Буш вызначыў амэрыканскую палiтыку ў дачыненьнi да Расеi як безаглядную падтрымку Ельцына. (Нагадаю: яшчэ ў 1989 годзе ў час вiзыту Ельцына ў Амэрыку бушаўская высокая адмiнiстрацыя не хацела зь iм нават размаўляць.) Пазыцыю Буша адносна Расеi безагаворачна пераняў прэзыдэнт Клiнтан i давёй яе да абсурду (каб не сказаць маразму). Амэрыканскiх кiраўнiкоў непакоiць, каб ядзерная зброя ў Расеi ня вышла з-пад кантролю i была ў надзейных руках.Дзеля гэтага яны заплюшчваюць вочы на ўсё i даюць крэдыты, нягледзячынш на што. Палiтыка тупiка. Але ў гэтым ня хочуць прызнацца. Гатовыя нават шкадаваць КПСС. "У дачыненьнi кантролю над ядзернай зброяй Расеi савецкi рэфым быў больш надзейны i бясьпечны для нас," -- кажа Стывен Коэн, прафэсар Прынстанскага ўнiвэрсiтэту. Чуюцца заклiкi "ратаваць Расею ўсiм сьветам." Аднак самам разумным для "ўсяго сьвету" было б вярнуцца да пазыцыi Рональда Рэйгана. Ня трэба ратаваць iмпэрыю. Рускi iмпэрыялiзм павiнен быць разбураны. У гэтым будзе палёгка для ўсяго сьвету, бо вырашыцца пытаньне зь ядзернай зброяй, а для народаў Усходняй Эўропы -- зь незалежнасьцю, рынкавымi рэформамi i дэмакратыяй. Нi Злучаныя Штаты, нi ўвесь сьвет ня змогуць ужо "уратаваць Расею. Прыватныя iнвэстары цяпер туды ня пойдуць. Крэдыты ў любой колькасцi будуць прыўлашчаныя алiкархамi i вывезеныя за мяжу. Мiжнароднае банкаўскае кiраўнiцтва расейскiмi даўгамi i крэдытаi ( як гэта зрабiдi ў Iнданэзii, Аргенцiне i iншых краiнах_ таксама немакчымае, бо справа ня ў фiнаiсах, а ў эканомiцы. У Расеi няма нармальнага капiталiзму i рынкавай эканомiкi, механiзмы адсутнiчаюць, дачыненьнi не працуюць. 50 адсоткаў капiталу Расеi, iто адмываюцца ў барках, -- паходзяць з крымiнальнай эканомiкi, з "шэрай" сфэры. Мiжнароднае банкаўскае кiраваньне прадугледжвае кантроль, аўдытарскiя праверкi банкаў, прадпрыемстваў, цэлых галiнаў дзейнасьцi. На гэта крымiнальны капiталiзм ня пойдзе. Я ўжо не кажу пра iмпэрскi "гонар" i замашкi "патрыётаў". Правядзеньне рынкавых рэформаў у Расеi, стварэньне дэмакратычнай сiстэмы капiталiзму немагчымае без лiквiдацыi алiгархiчнай групы, нацыяналiзацыi ўкрадзенага i паўторнай прыватызацыi. На блiдэйшы час гэты варыянт адпадае, бо ў Расеi няма каму яго ажыцьцяўляць. Дэмакратаў у Расеi практычна не iснуе, а тыя, што iмi сябе называюць, падтрымкай не карыстаюцца (прытым цалкам справядлiва). Парлямант у Расеi цяпер можа быць толькi чырвона-патрыятычным. Тое ж самае можна сказаць пра будучага прэзыдэнта i ўрад. Варыянт рускага Пiначэта беспэрспэктыўны з прычыны адсутнасьцi нармальнага капiталiзму ў Расеi. У Чылi капiталiзм быў, iснавалi яго структуры i сiстэмныя дачыненьнi. Трэба было толькi ачысьцiцца ад камунiстычнай заразы. У Расеi становiшча тупiковае. ДЫКТАТУРА Вiдаць некалькi варыянтаў дыктатуры ў Расеi. Але я хачу адзначыць толькi адзiн -- самы верагодны, самы небясьпечны. Менавiта -- беларускi варыянт я маю на ўвазе: прыход да ўлады стаўленьнiка савецкага КГБ, самай магутнай сiстэмнаарганiзаванай (не электаральнай, як камунiсты) сiлы ў палiтыцы цяперашняй Расеi. Варыянт з Лукашэнкам, якi яны распрацоўвалi ад пачатку i якi ўдалося распазнаць i прытармазiць, канчаткова не адкiнуты. Але зараз, па ўсiм вiдаць, разглядаецца сур'ёзна варыянт зь Лебедзем. Прыход да ўлады ў Расеi стаўленьнiка савецкiх спэцслужбаў пацягне за сабой "славянскую iдэю", рускiх фашыстаў, ДПА i iншых iмпэрскiх патрыётаў. Перадзел маёмасьцi стане непасьбежным, з усiмi выходзячымi адсюль канфлiктамi, а амэрыканскiя крэдыты (ранейшыя i цяерашнiя) добра паспрыяюць устанаўленьню "русского порядка". Варыянт са саўленьнiкам КГБ найбольш пагрозьлiвы для Эўропы i сьвету. Ядзерныя аргумэнты будуць зноў уведзеныя ў палiтыку, а спадзяваньнi Амэрыкi мець Расею за саюзьнiка супраць агрэсiўнага iсламскага тэрарызму i злачынных рэжымаў на Ўсходзе марныя ўжо нават цяпер. Карычневая iмпэрская Расея i дыктатарскiя дзяржавы на Ўсходзе знойдуць агульныя антыамэрыканскiя iнтарэсы. Чым яшчэ небясьпечны гэты варыянт дыктатуры i чаму ён больш рэальны ў адрозьненьне, скажам, ад мадэлi "рускага Пiначэта?" Справа ня толькi ў тым, iто ў Чылi быў капiталiзм, а ў Расеi пародыя на яго. Расея дэмаралiзаваная i сьпiтая. Масы людзей абрабавалi, пазбавiдi ўпэўненасьцi, гарантаванага хлеба, спкою i надзеi. Агульныя настроi -- абыякавасьць i нянавiсьць, якiя ўзрастаюць. Няма нiякiх агульналюдзкiх iдэяў, нiякiх агульных нацыянальных iдэалаў, акрамя вялiкаiмпэрскiх уяўленьняў. Рэлiгiйнасьць у Расеi заўсёды была слабой i мела фармальны характар, была атрыбутам iмпэрыi. У такiх абставiнах азлоблены чалавек шукае вiнаватых. Задача разбуральных палiтыкаў знайсьцi пастаянных вiнаватых, стварыць пастаянных ворагаў i павесьцi масы за сабой на барацьбу зь iмi. Гэта вiд сацыяльнай паранойi, якая iснуе ў формах iдэялёгii. Яе нельга недаацэньваць. ПАШЫРЭНЬНЕ НА ЎСХОД Ня ў рускую алiгархiю i ня ў будуую карычневую Расею павiнен быў бы Захад укладаць сродкi, а падумаць пра рэальнае i канкрэтнае пашырэньне на ўсход дэмакратычнай прасторы Эўропы. Беларусь Украiна, Малдова, Балтыя павiнны б былi атрымаць падтрымку для незалежнiцкiх нацыянальных сiлаў, каб дэмакратыя там хутчэй стала на ногi. Гэта i быў бы рэальны пачатак канца "Ялты" i грунт стабiлiзацыi на ўсходзе. Самае дрэннае, што Захад, прымiтыўна паставiўшы на ўяўную дэмакратыю i рэформы ў Расеi, пагадiўся з рускiмi iмпэрыскiмi iнтарэсамi i фактычна здаў Усходнюю Эўропу i Каiказ у сфэру ўплыву рускага iмпэрыялiзму. А Беларусь, пасьля захопу там улады савецкiм КГБ, была цiха прададзена за пашырэньне НАТО. Беларусь здалi, каб выйграць у Расеi. Цяпер з трэскам прайгралi Расею. Хто на чарзе? Сумняваюся, iто на Захадзе, нарэшце, зразумеюць эўрапейскi ўсход. Яны не разумелi яго ўсё ХХ-е стагоддзе. Баючыся абстрактнага нацыяналiзму i не разумеючы, iто адбываецца ў Беларусi, Захад тут схiльны падтрымлiваць розных маргiналаў, "сiнекурныя" арганiзацыi i проста выпадковых асобаў, але толькi не незалежнiцкi нацыянальны рух i незалежнiцкiя сiлы. Тым самым Захад, iдучы поўнасьцю ў рэчышчы бушаўска-клiнтанаўскай палiтыкi, стараецца не дражнiць Расею. Палiтыка Захаду ў гэтым сэнсе ёсьць паводзiны сьцератай памяцi, сьцертага пазытыву. Гiсторыя эўрапейскай свабоды выпарылася зь яго iнтэлекту. Там не разумеюць, што нацыянальныя незалежнiцкiя антыiмпэрскiя сiлы на Усходзе -- гэта i ёсьць гарантыя сапраўднай дэмакратыi, рынкавай эканомiкi i iнтэграцыi ў эўрапейскую супольнасьць. Зважаючы на верагоднасьць фашыстоўска-кадэбiсцкай дыктатуры ў Расеi, Захад павiнен быў бы быць зацiкаўлены ў мацнай незалежнасьцi Беларусi i Украiны i ў знаходжаньнi iх у сфэры эўрапейскiх дачыненьняў. Карычневая Расея без Беларусi i Украiны ўяўляла б значна меншую пагрозу ў Эўропе. IМПЭРЫЯЛIЗМ МУСIЦЬ СКАНАЦЬ Трэа ўлiчыць, iто ў цяперашняй Расеi ўсялякi варыянт дыктатуры прывядзе Расею да мяжы распаду. Але перш чым да дыктатуры дойдзе, пройдзе пэўны час. Амэрыканскiя аналiтыкi чакаюць чарговага абвалу ўжо ў кастрычнiку, а ў сярэдзiне зiмы -- новай дэвальвацыi рубля на 200-300 адсоткаў. Тады могуць адбыцца палiтычныя падзеi. У становiшчы калапсу i поўнага фiнансава-эканамiчнага краху Расеi яе насельнiцтва ня выжыве ў вялiкай некiруемай (цi слаба кiруемай) iмпэрыi. Выжывуць там, дзе рэгiёны саарганiзуюцца i павядуць сваю самастойную палiтыку i гаспадарку. Хто першы гэта зразумее, той выйграе. Гэтаму працэсу вельмi важна будзе спрыяць, каб уратаваць насельнiцтва; падтрымлiваць самастойныя рэгiёны, тэрыторыi i краiны былой iмпэрыi. Распад рускага iмпэрыялiзму адчынiць перад калянiяльнымi народамi Расеi i перад рускiмi (як некалi крах гiтлераўскага райха перад немцамi) новую цывiлiзаваную пэрспэктыву. Толькi тады, нарэшце, зьнiкну напружанасьць i нестабiльнасьць у гэтым месцы Зямлi i вырашыцца праблема зь ядзернай спадчынай iмпэрыi зла. Над гэтай зброяй можна будзе ўвесьцi структурыны мiжнародны кантроль i перадаць яе ў веданьне супольных сiлаў Арганiзацыi Аб'еднаных Нацыяў, якая i ажыцьцёвiць яе паднаглядны дэмантаж i ўзгодненае зьнiшчэньне. Як ужо гаварылася, паправiць фiнансавае становiшча ў Расеi немагчыма, ба няма нармальнай эканомiкi. У палiтыцы -- дэмагогiя i бездапаможнасьць, бяссiльле, канкурэнцыя асабiстых iнтарэсаў, адсутнасьць разумных iдэй i станоўчых сiлаў, адсутнасьць рэальнага погляду на самых сябе. Акадэмiк У.Квiнт, якога я цытаваў вышэй, дае суровую i дакладную ацэнку таго, што адбылося: "Расея ня проста банкрут, Расея -- эканамiчны i фiнансавы труп." Ажыўляць труп, рабiць мёртваму прыпаркi -- марны занятак (i неразумны). Клопат павiнен быць аб тым, каб спакойна пакласьцi iмпэрыю ў труну. Без мiжнароднай супольнасьцi пры неразуменьнi сытуацыи зрабiць гэта будзе цяжка. Труп пачне раскладацца. Як гэта паўплывае на навакольле, казаць ня трэба. ПРА БЕЛАРУСЬ У заключэньне -- неклькi слоў пра Беларусь. Тут няма алiгархii тыпу расейскай. Iснуе толькi адзiн "алiгарх" i яго каманда. Створана мафiёзная мадэль так званага "рынкавага сацыялiзму", дзе "сацыялiзм" -- для народа i дзяржавы, а "рынак" -- для прэзыдэнта i кампанii. Адпаведна iснуюць два бюджэты: "сацыялiстычны" (гэта значыць -- дзяржаўны) i "прэзыдэнцкi" (гэта значыць -- свой). Структура адкрыта крымiнальная. Але два бюджэты дзяржавы гэта ёсьць адзiны дзяржаўны бюджэт, падзелены на дзьве часткi. Другая частка -- гэта тое, што ўкрадзена. Такая крымiнальная схема часовая, бо эканомiка асуджана на дэфiцыт i заканчваецца ўсё поўным калапсам, якi пачнецца гэтак жа нечакана, як i банкруцтва Расеi. Нiякiх асобных дзяржаўных крокаў па абароне беларускай эканомiкi i дзяржавы ад мэтастазаў расейскага абвалу рэжым Лукашэнкi рабiць ня будзе. Хутчэй за ўсё пастараюцца скарыстаць банкруцтва Расеi, каб аб'яднацца "навек" з канаючай iмпэрыяй (i не шукайце лёгiкi ў сытуацыi абсурду). Фiнансавы крах можа прывесьцi да хуткiх выбараў у Расеi. Каб патрапiць на гэтыя выбары, iнтэгратары-камбiнатары зноў пачнуць "аб'яднаньне славянаў". Такiя авантурныя панiчныя крокi ўжо робяцца. Канаючая iмпэрыя iмкнецца анэксаваць i пацягнуць за сабой у небыцьцё Беларусь, а Лукашэнка марыць напасьледак пакiраваць Расеяй. Баль у часе чумы. Беларусы павшнны быць як надалей ад гэтага нэкрафiльскага балю. Беларускiя вызвольныя сiлы, усе беларусы, каму дарагая наша Бацькаўшчына Беларусь i свабода, павiнны цяпер, як нiколi, цьвёрда стаць на абарону нашай незалежнасьцi, нашай дзяржавы i нашай нацыi, быць гатовымi ня страцiць нi момант, нi час для лiквiдацыi зла. 21-е стагоддзе Вольная Беларусь павiнна спаткаць без дыктатуры. Зянон Пазьняк 4 верасьня 1998 г. г. Нью-Ёрк Файл падрыхтаваны Раманам Салаўянам.