"Беларускiя Ведамасьцi" No.4 (14) 98 АХВЯРЫ "ФАШЫЗМУ" I "ДЗЕМАКРАЦII" ------------------------------- Мы ўжо пiсалi пра энкавэдзiсцкую правакацыю расейскiх калянiяльных пэнсiянераў ў Рызе i пра слабую палiтыку Латвii адносна Расеi i яе пятай калёны. Рускiя пэнсiянеры ня хочуць ведаць латышскай мовы, не iмкнуцца стаць грамадзянамi Латвii, ня хочуць паважаць латышскую дзяржаву, але патрабуюць для сябе выключных адносiнаў. Пры гэтым называюць латышоў "нацыяналiстамi" i "фашыстамi". Амэрыканцы, французы i iншыя вялiкiя руплiўцы правоў чалавека ўгледзелi тут ушчымленьне правоў нашчадкаў расейскiх акупантаў. "Дайце iм грамадзянства," -- раяць яны гэтым "нацыяналiстам" латышам. Ведама, французы -- разумныя людзi -- французкi замок прыдумалi. Пра амэрыканцаў ужо й не кажу. Гэтыя -- ня тое, што латышы, толькi нацыяналiзмам i займаюцца: прымушаюць чалавека, ламаючы ўсе яго правы, здаваць экзамен на грамадзянства ЗША па гiсторыi i Канстытуцыi Амэрыкi. Дзiкунства! Мала того. Прыдумалi яшчэ экзамен па амэрыканскай (то бо -- па ангельскай) мове. Не здасi экзамен па мове -- i грамадзянства не атрымаеш. Ну, гэта ўжо зусiм фашызм. Ды яшчэ й пяць гадоў чакаць чалавеку на гэтыя нацыяналiстычныя экзамены. А яшчэ краiна эмiгрантаў. Французы дык "ваабшчэ рускава языка не панiмают". Нядаўна вялiкi дзеяч i дэсiдэнт чалавецтва вядомы рускi патрыёт Аляксандар Гiнцбург, рэдактар, "Рускай мыслi" i член французкага ПЭН-клюбу, атрымаў, "па-блату" ад Мiнiстра культуры Францыi запэўньваньне, што яму хутка дадуць французкае грамадзянства. 18 гадоў змагаўся вялiкi рускi чалавек за гэтае самае французкае грамадзянства. Але ведама Францыя -- фашысты. Дзяржаўны чыноўнiк, гэтакi француз, паглядзеў у каторы раз на Гiнцбурга i кажа, што хоць гаворыць ён па-французку добра, але чытае i пiша дрэнна, таму ў грамадзянства яшчэ ранавата. I адмовiў у натуралiзацыi. Усюды фашысты, адны фашысты. Адзiнае, што можна хiба параiць цяпер таварышу Гiнцбургу i iншым ахвярам французка-амэрыканскага нацызму -- гэта эмiграваць у лукашэнкаўскую Беларусь. Тут рай. Нi табе нацызму, нi табе фашызму. Нiякай гiсторыi. Адна дэмакратыя. А беларускую мову ня тое, што ведаць ня трэба, але i шкодна. Аднак хiба такое растлумачыш гэтым французкiм цi амэрыканскiм нацыяналiстам! Iм Латвiю падавай. I ўсё ж такi, i ўсё ж. Застаецца без адказу адно пытаньне. Чаму гэтакiя самыя правы чалавека для французаў i амэрыканцаў ня ёсьць гэтакiмi самымi правамi для латышоў? А так, увогуле -- усё нармальна. Дземакрацiя. Адам Мiкша ("Беларускiя Ведамасьцi") Файл падрыхтаваны Раманам Салаўянам.