Яўген Савельеў-Рынкевіч

NEWCOSMOPOLIS

ХРЫСТОС УВАСКРОС!
1999

Званы Беларусі

Я чую званы па ўсёй Беларусі.
Ёй, беднай маёй, да зямлі пакланюся.
Хрыстовы крыжы падняліся ў нябёсы,
а сэрца і плача, і літасьці просіць.

Званіце, званіце, мае дарагія.
Няхай вас пачуюць свае і чужыя.
Над полем, над гаем мэлёдыя грае,
то стогне самотна, то гучна сьпявае.

На вуліцы слухаю - мокрыя вочы.
Зьвініце, званы, аж да самае ночы.
Радзіму маю вы ад сну абудзіце,
душу да анёлаў сьвятых узьнясіце.
Пачуюць анёлы, як храмы пяюць,
як белыя птушкі да нас прылятуць.
У садзе пасядуць як галубочкі
і слухаці будуць званы і званочкі.

Званіце, званіце...

Вакол тых званоў усё золатам зьзяе,
раменьні вясёлкі гасподняй лятаюць.
Мне хочацца чуць тыя звоны бясконца,
як вечна ўзыходзіць гарачае сонца.
У будучым згінуць цёмныя сілы,
наноў адрастуць апалённыя крылы.
Толькі званы Беларусі зьвініце,
Богу зямлі сваю славу нясіце.

Званіце, званіце...

Я гэтыя вершы ў песьню складаю.
Куток дарагі на вякі праслаўляю.
Вы ж, людцы, паверце ў сілу Хрыстову,
кахайце, шануйце Радзіму і Бога.

Званіце, званіце...

_____

© зьмешчана для азнаямленьня,
       астатняе - па дамоўленасьці.