Яўген Савельеў-Рынкевіч

NEWCOSMOPOLIS

ХРЫСТОС УВАСКРОС!
1999

Калі ў руцэ трымаеш Крыж

Прад Крыжом укленчу сьвятым.
Збаўца сьвету вісеў на ім.
А цяпер гэты сымбаль жывы
зьзяе сонцам вечнай хвалы.

Калі ў руцэ трымаеш Крыж,
калі ў сэрцы малітва гучыць,
з табою побач кроча Хрыстос,
і ты ў бядзе ня будзеш адзін.
Калі свой крыж панясеш на плячох,
вянец цярновы параніць чало.
Ня выракайся сьвятога крыжа,
ідзі за Збаўцам - гэта твой шлях.

У местах і вёсках убачыш крыж -
гэта меч Божы супраць злых,
гэта веліч пакорлівым сэрцам,
дарога збаўленьня душам грэшным.

Калі ў руцэ трымаеш Крыж...

Дык пойдзем, браце, хайдзем, сястра,
з крыжом сьвятым, адрынуўшы страх,
сьмерць пераможана вечным жыцьцём,
уваскрослы Збавіцель нам дорыць сьвятло.

Калі ў руцэ трымаеш Крыж...

_____

© зьмешчана для азнаямленьня,
       астатняе - па дамоўленасьці.