Яўген Савельеў-Рынкевіч

NEWCOSMOPOLIS

ХРЫСТОС УВАСКРОС!
1999

Стары храм

Стары храм - хто яго будаваў,
людзі сьвята верылі Богу.
Але чыйсьці страшэнны аскал
зруйнаваў, пасяліўшы ў сэрцы злобу.
Але не, ня справіць баль
сатана на касьцях памёрлых -
зь небыцьця, з руін паўстаў
стары храм, адчыніў вароты.

Узьняліся ў блакітную высь
на вежах касьцёльных крыжы.
За сябе, за другіх памаліся -
вольным стане дыханьне душы.
Лепей стане дыхаць наўкол,
калі хтось дарогу знайшоў.
Не зрабіўшыся ахвярай злога,
храм душы адчыні дзеля Бога.

Дзе канец, што казаць, што рабіць?
Нас так доўга вучылі яднацца -
не з'ядналіся, а разышліся
па кватэрах адзінага брацтва.
Мы павінны прайсьці праз усё,
не зваліцца і не зламацца,
каб было не саромна нам
чалавецтва брацтвам звацца.

Узьняліся ў блакітную высь
на вежах царкоўных крыжы.
За сябе, за другіх памаліся -
вольным стане дыханьне душы.
Лепей стане дыхаць наўкол,
калі хтось дарогу знайшоў.
Не зрабіўшыся ахвярай злога,
храм душы адчыні дзеля Бога.

Узьняліся ў блакітную высь...

_____

© зьмешчана для азнаямленьня,
       астатняе - па дамоўленасьці.