Мірон

Miron

 

Ушанаванне Расціслава Лапіцкага

29 студзеня 2013 года а 19 гадзін вечара, каля пас.Кіраўскі пры ўездзе ў г.Віцебск на дроце выскавольтнай лініі 110 тысяч В. залунаў бел-чырвона-белы сцяг. Да сцяга прымацавана цыдулка:

"У гонар Расціслава Лапіцкага, кіраўніка антысавецкай арганізацыі, якая змагалася за вольную і незалежную Беларусь. Пасля арышту яго ў Віленскай турме вельмі моцна збівалі, а пасля прысудзілі да растрэлу. Патрыёт адмовіўся ад прапановы прасіць памілавання. 28 кастрычніка 1950 года куля спыніла ягонае жыццё. Яму было толькі 22 гады.

Слава Герою!

Мірон"

паведаміў Б.Барысаў,
газета ”Выбар