|
Ушанаваньне Янкі Філістовіча 2 студзеня 2013 года а 18.30 на выскавольтнай лініі напругай 110 тысяч В. у гар.пас.Руба пад Віцебскам з'явіўся бел-чырвона-белы сцяг, да сцяга прымацавана цыдулка. З крыніц вартых даверу змест наступны: "У гонар Янкі Філістовіча, які ў 1951 годзе на парашуце дэсантаваўся на родную зямлю з мэтаю змагання за вольную і незалежную Беларусь. У 1953 годзе быў растраляны. Яму было ўсяго 27 гадоў. Слава Герою! Мірон" У 8.00 раніцы сцяг яшчэ вісеў. паведаміў Б.Барысаў,
|