"ВЫБАР" 
№ 28(121), красавік 2000 г.


Прэс-рэліз
 Сакратарыята Усебеларускага з'езду

У лютым 2000 года група аўтарытэтных грамадскіх дзеячоў краіны выступіла з ініцыятывай правядзенння Усебеларускага зьезду Неабходнасць правядзення такога мерапрыемства агульнанацыянальнага маштабу прадыктавана нарастаючай пагрозай дзяржаўнасці Рэспублікі Беларусь.

6 сакавіка адбыўся ўстаноўчы сход аргкамітэту з'езду, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі шэрагу грамадскіх арганізацый і палітычных партый. На гэтым жа паседжанні былі абраны чатыры сусастаршыні аргкамітэта: паэт Рыгор Барадулін, дыпламат Генадзь Бураўкін, акадэмік Радзім Гарэцкі і гісторык Анатоль Грыцкевіч. У бліжэйшы часм склад аргкамітэта будзе пашыраны за кошт прадстаўнікоў грамадскіх структур, якія падтрымалі ідэю Усебеларускага з'езду.

16 сакавіка пачаў працу сакратарыят Усебеларускага з'езду.

Усю неабходную інфармацыю аб падрыхтоўцы з'езду вы можаце атрымаць у сакратарыяце.

Час працысакратарыята з 10.00 да 18.00.
Кантактны тэлефон: (017) 222-48-00.
Адрас для карэспандэнцыі: Мінск-65, а/с 297.