"ВЫБАР"
№ 28(121),
красавік 2000 г.
ЁН У НАШАЙ ПАМЯЦІ
Сёньня няма з намі выбітнага дасьледчыка беларускай гісторыі Міколы Ермаловіча. Але гісторыя Беларусі, адноўленая ў яго працах, неўміручая. Будуць жыць яго гістарычныя працы, творы, вершы.
Водпаведзь.
На ваш папрок,
што шмат нам далі,
Скажу я вам такое слова:
Вы ДАСТАЕЎСКАГА ў нас ўзялі,
Замест нам даўшы мураўёва.
Наш ДАСТАЕЎСКІ
крыж няволі
За вашу волю нёс бясстрашна,
Ён азарыў з сардэчным болем
Пацёмкі вашых душ няшчасных.
Ваш мураўёў
распяў на крыжы
Тых, хто паўстаў за нашу волю,
І Кастуся зару згасіўшы,
Нас цемрай гвалту абяздоліў.
Вы нас бязбожна
абкрадалі
Ці то ў стары час, ці у новы:
Вы ДАСТАЕЎСКІХ у нас бралі,
А нам давалі мураўёвых.