"ВЫБАР"
№ 27(120), люты 2000
г.
ДАЙШЛI
Ну, братка, дайшлi. Жыцьця ня стала. Бяда за бядою.
Трэцi месяц балён не магу атрымаць, газавую плiту павуцiньнем зацягнула, а прыгарадныя аўтобусы ня ходзяць - палiва няма. Вось зранку нашча й шпацырую на працу - кiламетраў зь 10. Нiшто яшчэ - калега адзiн усе 12 iдзе й нiчога, не спазьняецца.
Кажуць, хадзiць карысна. Японцы раяць штодня 10 тыс.крокаў у якасьцi прафiлактыкi ад iнфаркту ды iнсульту. Але гэта ж штомесяц новы абутак купляць даводзiцца. Ну, японцам добра - мабыць, свае йены ад палучкi да палучкi за вушы не расьцягваюць, як мы сваiх зайцоў
.З другога боку: што я добрага ў гэтым жыцьцi бачыў? Дом - напханы целамi аўтобус - работа. Потым наадварот. Сьвежым паветрам ня дыхаў, рухацца развучыўся. У люстэрку ўжо сам сябе не пазнаваў. Дзякуй роднаму ўраду - нагадалi, што ногi маю й прырода навокал цудоўная.
Крыўдна, братка, што я за Аляксандра Рыгоравiча на выбарах галасаваў. Абяцаў, салодкi наш, што жыць мы будзем лепш ды лепш. Падмануў, значыцца? Ну гэта як глянуць. З другога боку - гнуткасьцю, палiтычным манеўрам назваць можна. Хто ж у нас абяцаньнi выконвае? Хiба ненармальны якi?
Ды й хто табе, братка, сказаў, што ў прэзiдэнцкае "мы" ўваходзiш ты са сваiмi дзецьмi? У яго родзiчаў, сяброў ды знаёмых i безь цябе дастаткова. Чалавек ён дзяржаўны, сувязi вялiкiя. I безь цябе на ўсiх не хапае. I нечага на чалавека паклёпнiчаць.
I хопiць балбатаць, давай-ка подбегам да горада, а то на працу спозьнiмся.
Iгнат Жвавы