ЛАЗ
1991
К.Ю.


+ + +

Жаль і журба.
Нічога быць ня мае.
Бо выпадкі спатканьняў
залежаць не ад нас.
Я сустракаю Вас
у вапошні, можа, раз –
ат, мой хацень па Вам
у дарэмнасьці канае.

Каханьня сваяго
я, мабыць, не дадаў
да мовы Вашыяй,
да Вашага абдыму.
Але ж, сустрэўшы Вас,
я шчыра пачываў
ва ўлоньні цудных мар
... між буйнага ардыну.

08.11.1990