ЛАЗ
1991
К.Ю.
Аб вольнасьцях
шляхецкіх...
Разьдзел 3. Статут ВКЛ.
Мы, Гаспадар, абяцаем, тож і шлюбуем то за сябе і патомкаў нашых Вялікіх князёў Літоўскіх пад тою ж прысягаю нашаю, каторую Самі ўчынілі ўсім абывацелям усіх земляў Вялікага княства Літоўскага, што тое то слаўнае панства Вялікае княства і ўсе землі, ка яму здаўна і цяпер належачыя, у славе, тытулях, сталіцы, цноты, уладзе, заможнасьці, загадываньні і ў іншых усякіх належнасьцях і выконваньні, і тож у граніцах – ні ў чым уменьшываць і выймаць або паніжаць ня маем і над тым яшчэ ўсяго таго прымнажаць хочам і будзем... Артыкул 1.
Так жа Мы, Гаспадар, абяцаем словам Нашым за Нас і за патомкаў Нашых Вялікіх князёў Літоўскіх пад тым жа абавязкам Нашым, як то вышэй у першым артыкуле ёсьць апісана, што ўсіх князёў і паноў-рад – як то духоўных, так і сьвецкіх – і ўсіх ураднікаў мясцовых і прыдворных, паноў харугоўных, шляхту, рыцарства, мяшчан і ўсіх людзей паспалітых у Вялікім княстве Літоўскім і ва ўсіх землях таго панства маем захаваць пры свабодах і вольнасьцях хрысьціянскіх, у каторых яны як то людзі вольныя, вольна абіраючы са старадаўна і з вечных сваіх продкаў сабе паноў ды гаспадароў Вялікіх князёў Літоўскіх, жылі і справаваліся прыкладам і спосабам вольных панств хрысьціянскіх... І хто бы тож што, хаця без прывільяў за айчынным правам і якім-кольвек абычаем набытым маёнткаў, людзяў і земляў сваіх у валоданьні быў за продкаў Нашых ... панаваньня, тыя самі з патомкамі і блізкімі сваімі і цяпер то валодаць вечна маюць і будуць... Артыкул 2.
А хай тож прывільем і прысяжэньнем Нашым ёсьць зацьверджана спакой меж рознымі ў веры сцярэгчы. Пра то і канфедэрацыя часу інтэрэгні... у гэты Статут слова ад слова ёсьць запісана, каб паводле яе як то Мы, Гаспадар, так і ўсе абывацелі захоўваліся: "...А як у Рэчы Паспалітай ёсьць адрознасьць нямалая са стараны веры хрысьціянскай, забягаючы таму, кабы то з тое прычыны зашласьць якая шкадлівая не пачалася, каторую па іншых каралеўствах ясна бачым, абяцаем то сабе супольна за нас і за патомкаў нашых на вечныя часы пад абавязкам прысягі, пад вераю, чэсьцю і сумленьнем нашым, што: каторыя паміж нас розныя ў веры – спакой меж сабой захоўваць; а для адрознае веры і адметы ў саборах – крыві не праліваць, а ні то караць адсуджэньнем маёмасьці, пачцівасьці, зьняволеньнем і выгнаньнем; і зьверхнасьці аніякае, ані ўраду да таковага ўчынку аніякім спосабам не дапамагаць і ўвогуле, дзе бы яе хто праліваць жадаў – ад тое прычыны адстаўляцца. Пра тое ўсе будзем павінны, хаця бы тож пад абліччам выраку або за дзеяньнем якім судовым хто то ўчыніць жадаў..." Артыкул 3. |
_.06.1991