ЛАЗ
1991
К.Ю.
Купала-сонца
Купаллле – мабыць самы любімы векавы звычай у народзе. І ёсць за што. Бо Купала асвячае найвыш цудоўны, радасны й цёплы час жыццёвага калавароту. Красуе й наліваецца першародным цяплом усё жывое. Недзе ў гушчары пэўна шчыруе цудамі прыгожы агеньчык-кветачка Купалаўскага залёту да Мокашы, якая ў гэтую ноч святкуе пачатак сваёй купальнай пары. З іхняй ласкі мае нарадзіцца ў ранак дачка Лада – зорка кахання. "Купалінка,
купалінка – цёмная ночка, Вядома, што й людзі здаўна бралі прыклад з нябесных бацькоў. Згодна з праславянскім Конам на Купалле можна было ачысціцца ад усяго начапіўшагася за год бруда й зла, пераскокваючы мальцамі праз купальскае вогнішча, а дзявоцтву – купаючыся ў вадзе Мокашы. Шукаючы дзіўную кветку шчасця, маладыя часам спатыкваліся з жахамі, зухвальствам ды й каханнем. Адгэтуль, таксама, нашы сталыя продкі з новымі памкненнямі доўжылі зладжаны дабрабыт або й бралі новы злюб. Увогуле, усчыналася прароднае лета – юрлівае, вясёлае, цэльнакроўнае быццё. І на ўзыходзе Купалы-сонца чуўся сяточны спеў: "Гары, Красна! Гары, Красна!
Вяшчун |
21-22.06.1991