ЛАЗ
1991
К.Ю.


ЁГА-СУТРА

Шрымат Патанджалі

 

I. Артыкул аб самаіснасьці

1.
Розум -
вось доба мудралюбія.

2.
Яна
ў вадасабленьні ад мітусьлівага.

3.
І ў васаблівасьцях свайго адасабленьня тож.

4.
І ў самасьці адасабленьня.

5.
Выяўленьне
асобы ў розуме існуе на пяць станаў.

6.
То: веды, сон, бязглудзіца, амана
і памяць.

7.
Ведамі заняты розум
у сьвядома адчуваючых, разважных
і слушна радзячых іному.

8.
У сьне разумны відавочыць
небыцьцё.

9.
Бязглудзіца сьвядоміць несапраўднасьць.

10.
Амана ж верхаводзіць самалюбствам,
агідай, жудам, неасьведамленьнем,
апалаю.

11.
А памяць людзям дорыць
ашчаджэньне асобнага ўзросту для патомства.

12.
Трываньне і ўвага!
Вось кірунак збліжэньня з самаіснасьцю асобе.

13.
Нацьвічыцца ўвагай асабовасьць.

14.
Уважлівасьць быць мае доўгім часам,
бесьперапынна, з добрага імкненьня.

15.
Трываньне
ёсьць сьвядомым закілзаньнем разьюшанага шалу.

16.
А з найвельшым
яго ўжываньнем спасьцігаюць радасьць,
сьвятло і цемру без заганаў бруду.

17.
І
тады ўцялесьняць у вадзінстве
розум, доба, ласка і асоба
ў мудралюбе самаіснасьць.

18.
Можна
ўвасабляцца мудрасьцю тады і ясна бачыць
істотнасьць існаваньня руха жыцьця.

19.
Ды так жа і быцьцё прарода, і духа
ясна бачыць можна.

20.
Толькі
такую яснабачнасьць падпірае
азард і памяць, вера й самаіснасьць.

21.
Азард і непахіснасьць веры сьведчаць
пра якасны узровень мудралюба.

22.
Бо можна быць як нізкім, так і простым,
а то й высакародным у памкненьнях.

23.
Тож можна йсьці ў самаіснасьць  Боскім
шляхам.

24.
Бог стане спачуваньнем і ўчынам,
і памяцьцю нялёгкага паходу.

25.
У ім няведаньне ўсё пазнана зь веку.

26.
Тое, што было, што зараз і што прыйдзе,
таксама з Богам вечна.

27.
А ясна мовячыся:
"РОЗУМ", –
Яго мажліва павітаць у слове.

28.
І атрымаць праз то спакой і вáгу.

29.
З таковым адчуваньнем ужо лёгка
і выцяжыць бярэмя ўласнай добы.

30.
Бо натамляюць похуць і амана,
нясталасьць, абыякавасьць, нядбайнасьць,
хвароба, лень, згрызота
ды недасягненьне.

31.
А мудралюб, які ня мае жываноснай вáгі,
з тае прычыны церпіць ад навалы,
самоты, дрыжыкаў, задухі.

32.
Але ведзь жа,
калі ўвагу засяродзіць у пэўнай рэчы,
і адасобіцца праз то ад недахопаў,
тады таксама самаісным можна стаці.

33.
Яшчэ да самаіснасьці
ачысьціць свой нораў
дапаможа наяўленьне:
дыхтоўным шчырай радасьці,
спакою усім паганым,
церпячым ач літасьць,
і пацяшаючым сябе
дабразычлівасьць.

34.
Быць мае самаіснасьць і ва ўстройстве
павольнага дыханьня мудралюбам.

35.
Альбо ў цьвічаньні звышчуйных адчуваньняў
вакольных рэчаў.

36.
Ці
ў выхаваньні сардэчнага сьвятла.

37.
Або ў трываньні сьвядомых недарэчнасьцяў.

38.
У зважаньні
на прадчуваньні і даведкі сьнімай мары.

39.
І ў вавалоданьні паўсонным уяўленьнем
разьвязкі справы.

40.
Апасьля такога набыцьця самаіснасьці
ўжо лёгка
найменьшую драбніцу зважыць уласна,
ці найвялікшы цяжар зрушыць зь мейсца.

41.
А розум мае быць як пэрл празрысты
і спалучаць у сябе ўсе фарбы выпраменьняў
ад вядуна, даведваньня і ведаў.

42.
І звонку ясна бачыць льга
задумы, істотнасьць рэчаў, вынікі загадаў.

43.
Аслабаніўшыся ад шкодных уяўленьняў,
мажліва мець сапраўднасьць адчуваньня.

44.
Сусьветнае суладдзе вельмі тонка
трымціць у мудралюбе ў такім стане.

45.
А сама вытаньчыным ёсьць тады на сьвеце
нязьяўнасьць улюбёнага імгненьня.

46.
Зьдзяйсьненьне самаіснасьці
на ўзвышшы сваіх памкненьняў
звонку ёсьць тварэньнем.

47.
Ад спрыяйнай ласкі
твор нýтра ўзьлятае вонкі.

48.
Выяўленьне істотнасьці ў творы
задавальняе побыт мудралюба.

49.
Імкненьне руха ў навіну
сьвядома наталяецца.

50.
Непараўнальнасьць –
найвельшна!

51.
Мудралюбе
жыватворна
самаісным
парэньнем

 

_.10.1991