HARADAREKIJA

 

 * * *

                            Сутнасьць у тым,
                          што пачынаешь ісьць супраць хвалі
                        менавіта там, дзе цябе не чакалі.
                      І вось я сіджу ў вакна – ногі на батарэі.
                    Мне насустрач ідуць чужыя іпахандрэі,
                  нярвовасьць, сьляпая ікота…
                Для мяне гэта ёсьць галаўная работа,
              каб іх супакоіць і пакінуць у мінулым.
            Мой сьвет яшчэ поўны дзікунствам паснулым.
          Але што тут прапішаш? Толькі здароўем
        можна вытрымаць гэту армаду. Шматслоўем
      не затушыць сьвячы, што ўзьнята над лёсам.
    І толькі вясёлая шумная ростань
  паціху спатольвае часу хулý.
Вось вам і тое, што я сэрцам люблю.

 

15 sakavika 1995