HARADAREKIJA

Na mitynhu

Prosta vosień i puški stajać
Cicha drohnuć na podychu vietra
Šmat vakoł fanatyčnych sałdat –
Niebiaśpiečna.

Tak byvaje, kali jdzie vajna
Naturalna i trochi banalna
Čuždy honar jak šylda adna –
Niekranalna.

Praŭda, chočacca sutnaść davieść
pašukać svoj abšar u varažniečy
Ludzi ŭsiudy ŭsio ž taki vieść
Da pradciečy.

Cicha skažuć svaje "dobry puć"
Doždž zaŭsiodna pa tvary prykmiecić
i pajedzieš, nia znaŭšy pakut
K trebnaj mecie.


29 kastryčnika 1994

* * *

У гэтую суботу (29.10.94) я прысутнічаў на мітынгу на Ўсьпенскай Горцы, які быў прысьвечаны вызваленьню Віцебска ад Напалеона. Я вельмі хацеў паразважаць на тэмат суадносін Віцебска і сусьветнай гісторыі, але слова не атрымаў. Што ж, папрабую гэта зрабіць тут.

Мы на гістарычным мейсцы.

Вось помнік з двухгаловым арлом. А вось выбоіны ад фашыстоўскіх снарадаў на ём. Ззаду нас могілкі жаўнераў апошняе вайны. Побач вайсковая частка. І тут жа будынак КДБ – былы губернатарскі палац, штаб-кватэра Напалеона, сядзіба РСДРП і губернскага выканкама савецкай улады.

Тут засяроджаны сымбалічны боль Беларусі – адсутнасьць свайго начальства і вайсковы прымус зьлева і справа. Станавіцца на чыйсьці бок дарэмна – і для тых, і для гэтых мы правінцыя. Застаецца быць проста сабой.

Каб быць сабой, трэба мець сваю дзяржаву, мову, палітыку. Ці было гэта ў мінулым? Было. Мы былі раўнапартнёрскім мастом спаміж лацінскай Эўропай і праваслаўнай Маскоўшчынай. Пакуль мы былі самастойным цэнтральна-эўрапейскім гаспадарствам, падтрымліваўся  геапалітычны баланс паміж Захадам і Ўсходам. Зьнікла гаспадарства – пачаліся паўстаньні, войны, ад якіх церпяць усе народы-суседзі.

Беларусы спакойныя людзі. Сам я руска-беларускі. Кажуць, што быў такі казацкі атаман К., які ваяваў с французамі. Але ж досыць крыві. Мы можам жыць спакойна і багата ў сваім нейтральным гаспадарстве. І гэта ў інтарэсах усіх мірных народаў Вялікага Эўрапейскага Дому.

* * *


Agiński Michał Palanez