kas_kazbich
1 февраля, 2007
КАЗАНЬНІК
Дабраслаўлёны
сказаў сваім слухачам:
Калі я пайду й ня
здолею болей размаўляць з вамі
ды ўзвышацца з вамі спосабам духовае нарады,
абярыце са свайго кола асобаў добрага выхаваньня
й здатнае выкшталцонасьці
для абволываньня навукі пасьля мяне.
* * *
І хай сяе асобы
маюць быць апранутымі ў строі Татхагаты,
хай яны накіруюцца да пакою Татхагаты
й зоймуць пасаду, зь якое апавядаў Татхагата.
* * *
Строі Татхагаты
– то ўзьнёслая сьціпласьць і трываласьць.
Ягоны пакой – то спачуваньне й лагоднасьць да
ўсіх істотаў.
Пасада, зь якое ён апавядае –
то мудрасьць палюбоўнага канону ў жывых праявах.
* * *
Казаньнік мае
размаўляць аб праўдзе
зь непарушным усьведамленьнем.
Ён мае валодаць сродкамі перакананьня,
якія грунтуюцца на палюбоўнасьці,
і мець трывалую пэўнасьць у сваіх апірышчах.
* * *
Казаньнік мае
пільнавацца свайго асяроддзя,
ён мае быць самаісным на сваім шляху.
Яму не падабае спакушацца пустахвальствам
ды прасіцца ў прыяцельства да знаных асобаў.
Яму не падабае прыяцельстваваць зь бяздумнымі
й подлымі асобамі.
Ачкалі зьявіцца вантплівасьць,
ён тады мае разважаць як Будда,
і займее ўпэўненасьць.
* * *
Казаньнік мае
дабрахотна зьвяртацца да ўсіх,
хто воліць прыслухоўвацца да яго,
і ягоным словам не падабае ўзгадваць адчуваньне
крыўды.
* * *
Казаньніку не
падабае мець заганаю
выяўленьне недахопаў у іншых,
або лаяцца зь іншымі казаньнікамі;
яму не падабае ні зламоўнічаць,
ні карыстацца грубымі выразамі.
Яму не падабае прыгадваць імёны асобных слухачоў
дзеля абмовы або дакору за іхныя ўчынкі.
* * *
Казаньнік мае
быць здатным у варушлівасьці
й у глыбокім надзеяньні,
ён аніколі ня мае зьнявервацца
й нудзіцца з канечнае мэты.
* * *
Яму не падабае
мець датычнасьць да зашлых боек,
яму не падабае ўшчыняць смуты,
каб выявіць першародства сваея зьверхнасьці –
але ён вольны быць дзейным і трапным.
* * *
На ягонае пасадзе
не падабае мець апальныя думкі,
і ён аніколі ня мае парушыць лагоднасьці ка ўсім
істотам.
* * *
Пакуль у народзе
не пачуюцца пра словы праўды,
казаньнік ведае,
што ён мае больш вытаньчынна даводзіць усім пра
сваё,
і калі ўсе пацягнуцца вольна прыслухоўвацца да
ягонае мовы,
яму дасца, што хутка ўсе праясьнеюць ад палёгкі.
* * *
Да вашыяй
зручнасьці, а выбранцы добрага выхаваньня
й здатнае выкшталцонасьці,
хто захоўваецца подле звычая казаць праўду як
Татхагата,
Дабраслаўлёны нагадвае вам пра зьлюбнае аблічча
праўды.
* * *
Увасабляйцеся
зьлюбным абліччам праўды,
кіруйцеся ім,
чытайце й перачытвайце аб ім,
зьяўляйцеся зь ім, асьвятляйце зь ім,
апавядайце зь ім усяму істаму ва ўсіх жывенях
сусьвету.
* * *
Татхагата ня хіжы,
не ахутаны забабонамі,
ён імкнецца давесьці праўдныя веды Будды ўсім,
хто дасьведчаны й схільны слухаць яго.
Ладкуйцеся падобна яму.
Стварайце самі й уважайце ў яго прыкладзе на тое,
ці багата ён выяўляе ды апавядае навукі.
* * *
Зьвяртайцеся ў
сваім коле да слухачоў,
якія звыклыя чуць ціхія, мілагучныя сказы
Свайчыны;
спаказуйце сумніўцам перавагу асьвечанасьці,
зьяўляйце ім ласку й раду.
Ухваляйце іх,
адчувайце й узвышайце іх над усім высока-высока,
да тэй зьверхнасьці,
аж пакуль яны не пачуюцца сам-насам з воляю,
пакуль не ўчуюць яе ва ўсёе яе ўсямыснасьці
й міжлюдскае славе.
* * *
Адное трапнае
слова, пачуўшы якое асоба пацяшаецца,
лепей, чымсці мноства пустых паведамленьняў.
_____________
Добрае йстотна перад усім.
Асьветнік
апавядае без зважаньня на тое,
Што яму
вынікае – уцеха або цярпеньне.
Мудралюбье не разбураецца ні ў радасьці, ні ў
горы.
8 февраля, 2007
НАВУЧЫЦЕЛЬ
Таксама
Дабраслаўлёны сказаў Ананду,
(свайму лепшаму
вучню):
Бываюць розныя спазорам супольнасьці, Анандзе –
супольнасьці абраных брахманаў, гаспадароў,
бхікшу ды іншых людзей.
Калі я прыходзіў да іх,
заўжды быў, перш чым займаў сваё мейсца,
у сваім голсе падобным на галасы тамтэйшых
прамоўцаў,
і ў мове падобным на тамтэйшы разгавор.
Затым у гутарцы я навучаў,
зачароўваў і прасьвятляў іх.
* * *
Мая навука
падобная акіяну:
яна мае тыя ж восемь знаменных якасьцяў.
* * *
І акіян, і мая
навука
паступова становяцца больш глыбокімі.
* * *
Абодва яны
захоўваюць сваю адасобленасьць
ва ўсіх пераменах.
* * *
Абодва яны
выкідваюць памёрлыя целы
на паверхню й сухую зямлю.
* * *
Як вялікія рэкі
ва ўліве ў акіян
страчваюць уласныя імёны,
і з таго часу лічацца вялікім акіянам,
так і людзтва ўсіх родаў,
вырасшы са свайго радаводу й абняўшы ўрад Сангхі,
лічацца сямьёй і становяцца сынамі й дачкамі Шак’ямуні.
* * *
Акіян ёсьць мэтаю
ўсіх рэкаў,
і мэтаю дажджоў, ільюшчыхся са хмараў.
Але ён ніколі не перапаўняецца
і ніколі не памяншаецца –
так і дхарма,
ач яе прымае ўсё больш людзей,
не дадаецца, і не зьмяншаецца.
* * *
Як вялікі акіян
мае толькі адзіны смак – солі,
так і мая навука
мае толькі адзіны густ – волі.
* * *
І акіян, і дхарма
багатыя дарагімі каменьнямі, пэрламі й
каштоўнасьцямі,
і абодва яны
зьяўляюцца мейсцамі пражываньня магутных
істотаў.
* * *
Мая навука ёсьць
ачышчэньне,
і яна ня мае разрозьненьняў перад знаным і
паспалітым,
заможным і жабраком.
* * *
Мая навука
падобная вогнішчу,
які паглынае ўсё, што існуе паміж небам і зямлёй
–
і вялікае, і дробнае.
* * *
Мая навука
падобная нябёсам,
бо ў ёй даволі абшару для тога,
каб ахапіць усіх кавалераў і кабетаў,
малых і старых, магутных і слабых.
* * *
Але, калі я кажу,
яны не пазнаюць мяне й пытаюць:
”Хто можа быць той, які так кажа,
чалавек ці Бог?”
Пасьля, навучыўшы і абудзіўшы іхнюю цікаўнасьць,
ўсьцешыўшы іх простаю гутаркай, я зьнікну.
І нават тады, калі пайду,
яны не пазнаюць мяне.
* * *
Устрыманьне ад
абражаньня,
не ўчыненьне злога,
захаваньне сябе паводле Падстаўных Наказаў,
памяркоўнасьць у сілкаваньні,
адасобленае жытло,
прыхільнасьць да ўзьнёслых разважаньняў –
вось што адзначаюць Будды.
* * *
Пасьлядоўнік
Суцэльна Яснага
задавальняецца замірэньнем палкіх нажадаў.
* * *
Шаты Татхагаты –
чуласьць і ласкавасьць да ўсіх істотаў.
Пасада, зь якое апавядае Татхагата –
разуменьне дабрадзейнага права як у агульным
сэнсе,
так і ў прыватным ужываньні.
15 апреля, 2008
Самасьць
Той, хто ведае
праўду аб сваёя самасьці
Ды
разумее, як узьнікаюць яго пачуцьці,
Таму
ня трэба шукаць уяўленьне аб “я”,
І,
такім чынам, ён мае заўсёдны спакой.
Людзкасьць
мае тычнасьць толькі да “я”,
з
чаго вынікае няпоўніца ў дачыненьнях.
*
* *
Некаторыя
кажуць, што “я” ашчаджонае ад скону,
Некаторыя
– што яно сканае.
І
тыя, і гэтыя памыляюцца,
А
іхная памылка вартая шчырага шкадаваньня.
*
* *
Бо,
калі людзі кажуць, што “я” зьнікомае,
То
ўвасабленьні, у якіх яны ёсьць, будуць таксама
зьнікомыя,
існаваньні
якіх калісьці спыняцца.
У
такім збаўленьні ад дакучнае самасьці няма
годнасьці.
*
* *
З
другога боку, калі кажуць, што “я” ня згіне,
То
атрымліваецца, што ў жыцьці і пасьля сьмерці
ёсьць
толькі адзінае ўвасабленьне –
Непачынаемае
ды неўміручае.
Калі
іхнае “я” зьяўляецца такім,
Дык
яно самалепшае
Й
ня можа быць удасканаленае ад ўчынкаў.
Заўсёднае,
незьнікомае “я”
Аніколі
не было бы зьмененае.
Асабечасьць
сталася б канечна зьяўленай, усталёванай
І
ня мела бы сэнсу паляпшаць дасканалае;
У
падабаючых памкненьнях ды іх зьдзяьсьненьні
Ня
мелася б канечнае патрэбы.
*
* *
Але
ж усюды мы чуем показкі на ўзбуджэньні й нудоты.
Дзе
сталасьць?
Калі
тое, ува што ўвасабляюцца нашыя ўчынкі, ня ёсьць
“я”,
Тады
не існуе “я”:
за
чыннасьцю не існуе чыньніка,
за
веданьнем няма думніка,
за
жыцьцём няма бацькоў.
*
* *
Зараз
будзьма ж уважлівыя ды прыслушлівыя.
Чуцьцё
сутыкаецца з рэчамі,
Ад
гэтае тычнасьці ёсьць адчуваньне.
Потым
наступствуе ўсьведамленьне.
Як
сонечны прамень цераз павелічальнае шкло
запальвае
агонь,
так
жа сама ад усьведамленьня, якое маецца ад чуцьця
й рэчы,
вынікае
тая зьява, якую вы ўважаеце за самасьць.
Парастак
узрастае з насеньня;
Насеньне
– то не парастак;
Абодва
яны ня ёсьць адзіна роўныя,
Але
ж яны й не адторгваюцца.
Тым
самым чынам і жыве жыцьцё!
Гэй,
Вашаці, нявольнікі “я”,
Якія
ад відна да ночы цяжка вымагаюцца
Прынуканьнем
самасьці,
Заклапочаныя
заўсёдным упудам
Пры
нараджэньні, старэньні, хваробе й сконе,
Азнаёмцеся
з добраю весткай –
тыя
заўсёдныя турботы не самаістотныя.
*
* *
Самасьць
– гэта блуканьне, лунаньне, мроя.
Утварыцеся
вачамі й адчувайце.
Пабачце
рэчы такімі, якімі яны вам падаюцца,
І
вы спраўдзіце сябе.
*
* *
Той,
хто ачуняў, больш ня пудзіцца сьнімага жаху.
Той,
хто ўбачыў у сапраўднасьці вяроўку,
Якая
здавалася гадзюкай,
Той
ня мае дрыготкі.
*
* *
Той,
хто выкрыў, што не існуе самаістотнага “я”,
Дазволіць
сьціхнуць усякае пажадлівасьці
Ды
сквапным жадункам.
*
* *
Захаваньне
падпарадкаванасьці рэчам, мітусьлівасьць і
няўважлівасьць,
Спадкавыя
ад продкавых існаваньняў –
Гэта
выток цярпеньня й турботнасьці ў сьвеце.
*
* *
Адмоўцеся
ад сквапных схільнасьцяў натуры,
Вынікаючых
з вашага сабетніцтва,
І
вы атрымаеце той ясны стан чыстага розуму,
Які
даруе дасканаласьць ладу, дыбрыні й мудрасьці.
*
* *
Ачкалі
асоба ведае, што яе самасьць каштоўная,
Яна
павінна добра ахоўваць сябе.
Але,
пад час заўгодна якога ўдасканаленьня,
Разважная
асоба будзе захоўваць жвавасьць.
*
* *
Самасьць
– выратаваньне самасьці ад зьнікненьня.
Бо
што яшчэ мела бы стаць выратаваньнем?
Цалкавітым
спраўджваньнем сваёй самасьці
Асоба
набывае сабе выратаваньне ад скону.
*
* *
Зло
творыцца толькі з самадазволу,
Яно
вынікае з самасьці й у самасьці яго выток.
Зло
шліхтуе сьвет, як адамант, упорлівы камень.
*
* *
Толькі
з-за самасьці творыцца зло.
Сваёю
самасьцю асаромліваецца асоба.
З
дапамогай самасьці спыняецца зло.
Толькі
сваёй самасьцю ўзвышаецца асоба.
Нізкасьць
і высокасьць падуладныя самасьці асобы.
Аніхто
ня можа ўзвысіць або прынізіць іншага.
15 августа, 2009

БХІКШУ
хто адмовіўся і ад лепшага, і ад горшага,
хто ясны, хто застаецца з розумам на белым сьвеце
--
той у сапраўднасці ёсьць бхікшу.
не галеньнем галавы бязладная асоба,
што кажа ману, утвараецца багагоднікам.
як можа быць багагоднікам тый,
хто напоўнены звышверствам ды непаважнасьцю?
на звычке замоўчваць
подлая і грубая асоба ня стане мудраю.
але тая разважная асоба, хто, як бы трымаючы шалі,
зважае на добрае і не зважае на злое,
сапраўды ёсьць мудраю.
таму бхікшу -- то няўпрост тый,
хто енчыць дадак у іншых.
наўпрост кіруючыся загаданым чынам
асоба не займее стан бхікшу.
бхікшу -- не трымайся з пэўнасьцю,
пакуль ты ня маеш заспакаеньня палкіх нажадаў.
заспакаеньне палюбоўнага жаданьня --
то найвельшы закон.
стварай таковае, а бхікшу,
каб тваё памкненьне асьвятляла наступнасьць,
каб ты, адасобіўшыся ў сьвеце,
ды зладзіўшы сваё быцьцё з праўдаю і праўдным
ладам,
стаў пільнавацца звычаяў абычайлівасьці,
мець павагу, ласку й шчырасьць
у датыках да сваіх спрыяйнікаў і старых.
шрамана,
які не зважае на кабечасьць,
або дакранаецца да яе як да слупа,
парушае сваю цноту
ды не зьяўляецца ўвасабленьнем Шак'ямуні (Будды).
калі ж, нарэшце, а бхікшу, цябе пашчасьціць
адчуваць кабечасьць,
май тую быць, але трымайся чыстай душою і
ладкуйся тым:
"я ёсьць шраманаю,
маю быць тут у белым свеце як чысты пялёстак
краскі,
што раскашуе ў полі, дзе караніцца".
ачкалі жанчына ў гадах,
параўнай яе са сваёю маці;
ачкалі маладзіца -- з сястрою;
і калі зусім малая -- са сваёю дачкою.
жар палу вельмі буйны ў людстве,
і яму адпавядае далікатнасьць;
таму кіруйся звычаем кволае цьвёрдасьці
і скарыстоўвай трапныя показкі мудрасьці.
а бхікшу,
перапаязай сваю галаву звычкаю праўднага
імкненьня
й з упратае напорлівасьцю трымайся свайго на
пяці пачувах.
пал разганяе натуру мужчыны,
калі ён ачараваны жаночаю красою,
і клёк гоны здаравее.
значна лепей да чырвані распалёным жалезьзем
цешыцца явай на свае вочы,
чымся распаляць сябе марнымі думкамі,
ці бачыць у кабечае постаці мужчынскую
непаўнаўладднасьць.
пэўнае -- то цярплівасьць натуры,
пэўнае -- то сьцісласьць мовы,
пэўнае -- то ладнасьць са ўсімі.
багагоднік, спакойны перад усім,
звольнены ад усякіх перашкодаў.
той, хто не засяроджваецца на "я" ды "маё",
ва ўсімшто датычыцца ўяўленьня ды ўцелясьненьня,
той, хто ня нудзіцца з таго, што ня мае --
той сапраўды зьяўляецца бхікшу.
бхікшу, аддаліўшыйся ў вадаслоблены пакой,
распаволіўшы свой роздум,
добра высьветліўшы Навуку,
мае ўцеху, непараўнальную з раскошаю людзей.
хай ён будзе шчырым на сваім шляху і праўдны ў
звычаях;
даўшы рады, ён, такім чынам, пазбавіцца нуды.
як з куста спадаюць часам завялыя кветкі,
акурат таксама, а бхікшу,
маеце вы цалкам пазбаўляцца сквапнасьці і
нязноснасьці.
бхікшу, якішчэ маладзёнам навуку Будды,
ясьвятляе ўсё навокал, як месяц у ясную пагоду.
так жа сама як трава на балоце,
няўдала схопленая, параніць руку,
тож і падабаючыя звычаі, няўдала патлумачаныя,
пацягнуць асобу да апёкаў.
тыя людзі, хто ня чыніць нікому шкоды,
заўсёды памяркоўныя ў тым, што тычыцца
ўцелясьненьня,
зважаюць на вечнае,
займеўшыся ім, яны ніколі не шкадуюць.
____
I, of course, not Bhikkhu.
Nevertheless...
____ _

|